Прафсаюзных актывістаў западозрылі ў перавозе антыдзяржаўнай літаратуры. 21.by

Прафсаюзных актывістаў западозрылі ў перавозе антыдзяржаўнай літаратуры

26.07.2010 14:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыню Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Валянціна Лазарэнкава і актывіста СПБ Віктара Чайкоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі па падазрэнні ў перавозе літаратуры антыдзяржаўнай скіраванасці.

Прафсаюзныя актывісты вярталіся з Мінску, дзе ўдзельнічалі ў канферэнцыі прадпрымальнікаў. На чыгуначным вакзале ў Брэсце

каля самага вагона прыбылага цягніка іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі і правялі ў аддзяленне.

— Склалі пратакол ператрусу з падазрэннем у перавозе літаратуры антыдзяржаўнай скіраванасці, — апавёў Валянцін Лазарэнкаў. — Такой літаратуры не знайшлі, папрасілі прабачэння, што прыемна. І тут жа, пры нас, камусьці патэлефанавалі і даклалі, што нічога не атрымалася.

Па словах прафсаюзнага лідэра,

апошнім часам словы «антыдзяржаўная» і «антыпалітычная» пачалі ўсё часцей з’яўляцца ў міліцэйскіх дакументах — і ў пратаколах затрымання, і ў пратаколах канфіскацыі.

— Але такога тэрміна няма ў заканадаўстве, — пракаментаваў Валянцін Лазарэнкаў. — За 16 гадоў існавання прафсаюза да нас ні разу не было прэтэнзій з нагоды антыдзяржаўнай дзейнасці. Мы займаемся легальнымі метадамі ў легальнай сістэме. Мы — афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыню Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Валянціна Лазарэнкава і актывіста СПБ Віктара Чайкоўскага затрымалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика