Падпісаны ўказ аб парадку распараджэння дзяржаўным жыллёвым фондам
27.07.2010 12:29
—
Новости Общества
|
Указ № 388 «Аб парадку распараджэння дзяржаўным жыллёвым фондам» падпісаў 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка. Паводле звестак Устаноўлена, што па рашэнні дзяржаўных органаў жылыя памяшканні могуць быць адчужаныя работнікам, якія стаяць маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяць на ўліку. Продаж жылых памяшканняў такім грамадзянам будзе ажыццяўляцца па ацэначным кошце (не вышэйшым за рыначны). Адчужэнне грамадзянам, якія не стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, а таксама юрыдычным асобам жылых памяшканняў, што знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, на бязвыплатнай ці выплатнай аснове і продаж жылых памяшканняў на аўкцыёне будуць ажыццяўляцца па рашэнні прэзідэнта. Па рашэнні ўрада, узгодненым з прэзідэнтам, будуць ажыццяўляцца бязвыплатная перадача ў камунальную ўласнасць жылых памяшканняў, што знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і аператыўным упраўленні Нацыянальнага банка, Адміністрацыі прэзідэнта, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, іншых дзяржаўных органаў (дзяржаўных арганізацый), падпарадкаваных прэзідэнту, Генеральнай пракуратуры, а таксама набыццё жылых памяшканняў ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ці бязвыплатна. Урад будзе мець права перадаваць жылыя памяшканні ў межах рэспубліканскай уласнасці, ажыццяўляць адчужэнне дзяржаўнага жылля ў іншых выпадках, вызначаных указам. Падрабязны механізм прыняцця рашэнняў аб продажы жылых памяшканняў замацаваны ў Палажэнні аб парадку і ўмовах продажу жылых памяшканняў рэспубліканскага жыллёвага фонду, зацверджаным указам. Указ набудзе моц праз чатыры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указ № 388 «Аб парадку распараджэння дзяржаўным жыллёвым фондам» падпісаў 26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка. Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта,...
|
|