У Пінску прадаюць ваду з-пад крана
09.08.2010 17:09
—
Новости Общества
|
У пінскіх крамах і аптэках з’явілася ў продажы вада пітная “Славянка БФК”. Увагу пакупнікоў адразу прыцягвае дызайн пляшкі вады, выкананы ў выглядзе гранаты “Лімонка”.
Аднак самая “бомба” знаходзіцца ўнутры пляшкі. На цэтліку сумленна напісана: “Вада першай катэгорыі з цэнтралізаваных сістэмаў водазабеспячэння. Даачышчаная”. То бок проста з вадаправоднага крана. Каштуе цуд-вадзіца 700 рублёў за 0,33 літра. Іншыя вытворцы вады з гонарам паведамляюць на этыкетках, што іх пітная вада здабываецца з уласных свідравінаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пінскіх крамах і аптэках з’явілася ў продажы вада пітная “Славянка БФК”. Увагу пакупнікоў адразу прыцягвае дызайн пляшкі вады, выкананы ў выглядзе гранаты...
|
|