Зэльвенцы патрабуюць перайменаваць вуліцу Савецкую ў вуліцу Геніюш
10.08.2010 11:04
—
Новости Общества
|
У Гродзенскі аблвыканкам перададзеныя подпісы за перайменаванне вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш. Подпісы жыхароў цяперашняй Савецкай вуліцы перадаў актывіст Партыі БНФ Яўген Скрабутан. Да подпісаў была прыкладзеная заява да старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры. Яго прасілі перагледзець рашэнне Зэльвенскага райвыканкама пра немэтазгоднасць перайменавання вуліцы. У папярэднім рашэнні намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Валянцін Семяняка заявіў, што слова «Савецкая» ў большасці жыхароў асацыюецца з упэўненасцю ў заўтрашнім дні, вялікай перамогай над фашызмам, эканамічнымі і сацыяльнымі дасягненнямі краіны. Скрабутан: «Я лічу, што спадар Семяняка паказаў сваю некампетэнтнасць у гэтым пытанні, бо большасць жыхароў Савецкай сваімі подпісамі выказаліся якраз за перайменаванне вуліцы. А паводле праведзенага мной апытання, „Савецкая“ асацыюецца ў людзей з пакутным лёсам Ларысы Антонаўны Геніюш, сталінскімі рэпрэсіямі і забаронай на свабоду веравызнання». Збор подпісаў праходзіў на працягу ліпеня. За гэты час з 320 жыхароў вуліцы Савецкай пад заявай падпісаліся 173 чалавекі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскі аблвыканкам перададзеныя подпісы за перайменаванне вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш. Подпісы жыхароў цяперашняй Савецкай...
|
|