Міхась Пашкевіч аштрафаваны на 40 б.в.. 21.by

Міхась Пашкевіч аштрафаваны на 40 б.в.

13.08.2010 09:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Пашкевіч аштрафаваны на 40 базавых велічыняў — 1 млн. 400 тыс. рублёў. Такое рашэнне прыняў 12 жніўня суд Маскоўскага раёна Мінска, паведаміла БелаПАН праваабаронца Алена Танкачова.

Паводле яе слоў, Пашкевіч абвінавачваўся ў арганізацыі пікета (ч. 2 арт. 23.34 КоАП). Танкачова зазначыла, што судовае пасяджэнне пачалося ўжо пасля заканчэння працоўнага дня і завяршылася прыблізна, а палове на дзевятую вечара.

Суд выслухоўваў толькі доказы супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі Пашкевіча, і не спрабаваў апытаць незацікаўленых сведак здарэння, заявіла Танкачова.

Пашкевіч быў затрыманы 12 жніўня. Ён і яшчэ некалькі актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» перадалі ў Міністэрства адукацыі адозву з патрабаваннем скараціць упраўленне па справах моладзі ў сувязі з яго неэфектыўнасцю.

Актывісты кампаніі таксама хацелі ўручыць міністру адукацыя каляндар, у якім адзначана, што дзяржава ўдзяляе беларускай моладзі толькі адзін дзень. Аднак каляндар канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі. Пасля гэтага Пашкевіч быў затрыманы і дастаўлены ў Маскоўскае РУУС

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Пашкевіч аштрафаваны на 40 базавых велічыняў — 1 млн. 400 тыс. рублёў. Такое рашэнне прыняў 12 жніўня суд...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика