Бальнічныя ў Беларусі пачнуць выдаваць на большы тэрмін
17.08.2010 15:57
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў сёньня на «Міністэрствам аховы здароўя пастаўлена задача выправіць і перарабіць інструкцыі па інваліднасьці, а таксама інструкцыі па выдачы лістка часовай непрацаздольнасьці (бальнічнага)…», — распавёў Васіль Смычак. Гэтыя меры накіраваныя на тое, каб «чалавека, калі ён хварэе, менш ганяць ў паліклініку». Плянуецца, што ў выпадку захворваньня на ВРЗ або на грып, да прыкладу, выдаваць бальнічны не на 3 дні, а на 5–6 і гэтак далей. Акрамя таго, будуць зьмяняцца тэрміны выдачы лісткоў непрацаздольнасьці, напрыклад, у цяжкіх хворых пасьля інсульту. «Калі мы бачым, што ў цяжкага хворага няма паляпшэньня, будзе шырэй практыкавацца выдача бальнічнага на 5–6 месяцаў», — адзначыў Васіль Смычак. Наконт пытаньня аб пераглядзе інструкцыі па інваліднасьці, дырэктар РНПЦ паведаміў, што пільная ўвага будзе зьвяртацца на вызначэньне бестэрміновай інваліднасьці. У прыватнасьці, калі 3 гады няма паляпшэньняў, то інваліднасьць будзе прысвойвацца бестэрмінова. Чакаецца, што новыя інструкцыі будуць прынятыя ўжо ў гэтым годзе. Васіль Смычак асабліва падкрэсьліў, што гэтыя меры накіраваны на тое, каб палегчыць «хаджэньне па муках» пацыентаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі дырэктар РНПЦ мэдычнай экспэртызы і рэабілітацыі прафэсар Васіль Смычак. «Міністэрствам аховы здароўя...
|
|