Індыйская кухня
18.08.2010 12:07
—
Новости Общества
|
Дзень індыйскай кухні, што святкаваўся 17 жніўня ў рэстаране Taj, меў сваёй мэтай не толькі прадэманстраваць усё багацце індыйскай кухні, але і святкаванне Дня Незалежнасці Індыі (15 ліпеня). Само афармленне рэстарана і ў звычайныя дні адразу пераносіць наведвальнікаў у атмасферу Індыі, а ў гонар Дня Незалежнасці падабенства стала поўным. Тым больш што праводзілася свята ў рамках конкурсу «Прадукт года — 2010». Індыйская кухня — трэцяя па папулярнасці ў свеце: тут і вострыя, і салодкія блюда, і прасмажаныя спецыі, і нацыянальны хлеб, што вырабляецца адразу тут. Спецыяльна для захавання аўтэнтыкі, ў рэстаране ўсталявана традыцыйная індыйская печ «тандур». Галоўны жа сакрэт індыйскай кухні, па словах супрацоўнікаў «Таджа» гэта тыя эмоцыі, якія ўкладае повар у сваю працу — менавіта ад іх залежыць якасць і смак гатовага блюда. Тое ж самае растлумачыў і прысутны на свяце паўнамоцны амбасадар Індыі Рамеш Чандэр. Адміністрацыя рэстарана прапанавала Бульбяны суп Што трэба ўзяць: Вада — 800 грамаў Бульба — 4 штукі Сметанкова масла — 3 лыжкі Рэпчатая цыбуля — 2 штукі Морква — 2 штукі Кетчуп — 3 лыжкі Соль — палова гарбатнай лыжкі Молаты чорны перац — чвэрць гарбатнай лыжкі Нацерты сыр — 3 гарбатныя лыжкі Бульбу трэба зварыць і прапусціць праз сіта, альбо зрабіць пюрэ, паступова развесці кіпнем. Растапіць масла і абсмажыць цыбулю і моркву да з’яўлення карычневай скарыначкі, злучыць з супам (пюрэ). Дадаць кетчуп, соль, перац і зноў варыць 5–10 хвілін. Гатовы суп пасыпаць сырам. Бараніна, запечаная ў віне. Бараніна — 8 кавалкаў (на чатыры персоны) Чыроване віно — 2 лыжкі Соль — 1 гарбатная лыжка Вада — 8 лыжак Расліннае масла — 1 лыжка Лімонны сок — 2 лыжкі Па вялікай шчапотцы парашку імбіру і часныку, сумесі вострых прыправаў і чорнага перцу. Зрэжце з бараніны залішні тлушч, прамыйце яе і абсушыце ручніком. Цягам трыццаці хвілін амарынуйце бараніну ў лімонным соку з вострымі прыправамі. Пракаліце кожны кавалак бараніны некалькі разоў відэльцам і пакладзіце ў вогнеўстойлівы посуд. Зверху налейце змяшанага з вадой віна і дадайце расліннага масла. Змясціце бараніну ў духоўку, нагрэтую да 230 градусаў, і гатуйце цягам 1,5 гадзін. У якасці гарніру рэкамендаваны рыс і салата Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт
|
|