Захар Шыбека напіша гісторыю сучаснага знішчэння Мінска
24.08.2010 09:52
—
Новости Общества
|
“Я падрабязна фіксую тую мадэрнізацыю і разбурэнні ў Мінску, каб напісаць кнігу пра тое, як мянялася гістарычнае аблічча горада ад сканчэння Другой сусветнай вайны да нашых дзён”, - распавёў доктар гістарычных навук, прафесар БДЭУ Захар Шыбека. Паводле ягоных слоў, тыя будаўніча-планіровачныя работы, якія адбываюцца ў Мінску цягам апошніх год, не адпавядаюць не толькі нацыянальнаму заканадаўству ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і разыходзяцца з міжнароднымі нормамі і традыцыямі. “Я не разумею інвестараў, якія, не ведаючы патрабаванняў заканадаўства, па сутнасці, закопваюць грошы ў зямлю, - адзначыў Шыбека. - Рана ці позна прыйдуць сапраўдныя спецыялісты, якія ў адпаведнасці з Законам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны 2006 года запатрабуюць ад іх не толькі зліквідаваць пабудаванае ў парушэнне закону, але і кампенсаваць урон і выдаткі”. Аўтар бестсэлераў пра гісторыю сталіцы “Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада” і “Мінск 100 гадоў таму” (2007) ёсць адным з самых паслядоўных крытыкаў рэканструкцыі і ўладкавання гістарычнага цэнтра, якія ўжо паўтара дзесяцігоддзі ажыццяўляюць сталічныя ўлады. За гэты час пераважная большасць аўтэнтычных забудоў была знесена. Зніклі цэлыя вуліцы (Дзімітрава, Замкавая), а на іх месцы ў найлепшым выпадку з’явіліся муляжныя навабуды. Толькі ў 2008-2009 гадах у сталiцы зруйнавалi багата ўнiкальных помнiкаў Верхняга горада 18-19 стагоддзяў на Рэвалюцыйнай, Гандлёвай, Кiрылы i Мяфодзія, Камсамольскай, плошчы Свабоды, якiя мелi статус недатыкальных. “Рэальна аднавіць гістарычнае аблічча ўжо немагчыма. Добра, калі ў Мінску захавалася каля двух соцень дамоў, якім больш за сто гадоў. Аднак і яны ў значнай ступені знаходзяцца ў перабудаваным выглядзе", - адзначаў Шыбека ў адным з Па словах гісторыка, цяперашняе кіраўніцтва горада разумее важнасць гістарычнай забудовы, аднак яно не лічыць, што старыя забудовы трэба захоўваць. "Таму існуе тэорыя, што старызну можна разбурыць, а на руінах пабудаваць больш прыгожую копію з сучасных матэрыялаў. Люді не разумеюць, што такіх муляжоў, як гатэль "Еўропа", можна пабудаваць колькі заўгодна, але ж турыстаў імі не зацікавіш” - Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доктар гістарычных навук і найлепшы знаўца гісторыі Мінска збірае матэрыялы, якія стануць асновай для кнігі пра знішчэнне гістарычнага аблічча беларускай...
|
|