Лукашэнка заклікае менш садзіць. 21.by

Лукашэнка заклікае менш садзіць

25.08.2010 12:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра ход працы над Канцэпцыяй удасканалення мер крымінальнай адказнасці і сістэмы выканання крымінальных пакаранняў паведаміў 24 жніўня Аляксандру Лукашэнку генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, прэзідэнт запатрабаваў «паскорыць працу над гэтым важным дакументам, зыходзячы з таго, што ў сучасных умовах неабходна яшчэ больш узважана падыходзіць да прызначэння пакаранняў, звязаных з пазбаўленнем волі, і больш шырока прымяняць штрафы».

Лукашэнка таксама запатрабаваў «узмацніць пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ўсімі праваахоўнымі і кантрольнымі органамі, значна больш увагі надаваць таму, як забяспечваюцца правы і свабоды грамадзян».

Прэзідэнту было паведамлена пра захады, накіраваныя на папярэджанне і выкараненне правапарушэнняў. За сем месяцаў 2010 года колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў у краіне скарацілася на 11%, з іх забойстваў — на 20%, цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 12%, грабяжоў — на 14%. Таксама амаль на 13% скарацілася злачыннасць сярод непаўналетніх.

Разам з тым захоўваецца і шэраг праблем. Так, не скарачаецца рэцыдыўная злачыннасць, што сведчыць пра недахопы ў працы як органаў пракуратуры, якія абавязаныя каардынаваць працу па папярэджанні злачынстваў, так і непасрэдна органаў унутраных спраў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Захавалася на ўзроўні мінулага года і колькасць рабаванняў.

У бягучым годзе пракуратура ўзмацніла нагляд за працай суб’ектаў, надзеленых кантрольнымі паўнамоцтвамі: у іх адрас унесена 742 акты пракурорскага нагляду, 378 службовых асоб прыцягнутыя да адказнасці.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным больш узважана падыходзіць да прызначэння пакаранняў, звязаных з пазбаўленнем волі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика