АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

03.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на тое, што апошнія дні адыходзячага лета выдаліся халаднаватымі, сёлетні жнівень аказаўся самым гарачым жніўнем за ўсю гісторыю шматлікіх інструментальных назіранняў за надвор'ем у Беларусі. Сярэдняя тэмпература склала 21 градус. У большасці дзён першых дзвюх дэкад месяца тэмпература паветра перавышала 30 градусаў, а ў многіх раёнах, пераважна на ўсходзе краіны, дасягала 35 градусаў і вышэй. Самая высокая тэмпература была зарэгістраваная 8 жніўня ў Гомелі — слупок тэрмометра дасягнуў 38,9 градуса. У той жа дзень тэмпература паветра ў раёне Гомельскага аэрапорта дасягнула 39,2 градуса.

 Практыка штомесячных даплат са сродкаў гарадскога бюджэту педагагічным работнікам устаноў адукацыі сталіцы ў памеры 3-4 базавыя велічыні будзе прадоўжана ў Мінску ў 2010/2011 навучальным годзе, паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба. Сацыяльная падтрымка ў выглядзе штомесячных выплат аказваецца педагогам горада ўжо на працягу дзесяці гадоў. Такая дапамога прадастаўляецца на працягу навучальнага года з верасня па май, а выхавальнікам і іх памочнікам з мінулага года — круглы год.

У Наваполацку падрыхтавалі сюрпрыз для таты, у якога ў Дзень горада (4 верасня) народзіцца нашчадак.

 У выніку абрыву будаўнічай люлькі ў Магілёве загінуў рабочы. Трагедыя адбылася пры правядзенні дахавых працаў — абарвалася будаўнічая люлька, падвешаная на 9-ым паверсе. Загінуў 40-гадовы рабочы аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Праводзіцца праверка.

Арсенал боепрыпасаў для вогнястрэльнай зброі канфіскаваны ў жыхара Гомельскай вобласці. Супрацоўнікі ДАІ выявілі ў легкавой машыне жыхара вёскі Залессе Петрыкаўскага раёна вінтоўку неўстаноўленай маркі калібру 7,62 мм і два патроны да яе часоў ВАВ. Затым па месцы жыхарства міліцыянеры знайшлі яшчэ 172 аналагічныя патроны.

 У Кіеве з'явілася паслуга па арганізацыі незабыўных спатканняў, выкананні серэнад пад балконамі і напісанні любоўных пісьмаў. У асноўным такія паслугі замаўляюць мужчыны. Мінімальны заказ, у які ўваходзіць 3-4 серэнады на іспанскай ці італьянскай мовах — ад 1000 грыўняў. Напісанне пісьма для каханай — $40 за 1 тыс. сімвалаў. Як сцвярджаюць прадстаўнікі фірмы, суседзі шчаслівых абранніц звычайна не злуюцца на гучныя песні — часцей за ўсё фатаграфуюць шоу і дораць апладысменты.   ПОЎНЫ АБЗАЦ    14-гадовая бразільянка Элісані Сільва была вымушаная перастаць наведваць школу: з-за свайго празмерна высокага росту яна не змяшчаецца ў аўтобусе, які дастаўляе дзяцей да навучальнай установы. Рост Сільвы складае прыкладна 2 м і 5 см, пры гэтым дзяўчынка працягвае расці і штогод прыбаўляе па 14 см. Спецыялісты пакуль не могуць ёй дапамагчы — бацькі не могуць аплаціць медыцынскае абследаванне дачкі. Як мяркуюць медыкі, яна пакутуе ад гігантызму — з'явы, якая часта звязаная з парушэннем працы гіпофізу. Урачы папярэдзілі, што здароўе Элісані пад пагрозай, ёй патрэбна сур'ёзнае лячэнне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 14-гадовая бразільянка Элісані Сільва была вымушаная перастаць наведваць школу: з-за свайго празмерна высокага росту яна не змяшчаецца ў аўтобусе, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика