У Гродне прайшоў пікет за беларускую школу. 21.by

У Гродне прайшоў пікет за беларускую школу

03.09.2010 12:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафэсара Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Алеся Астроўскага і журналіста Уладзімера Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам, міліцыянты завезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай.

Там у іх узялі тлумачэньні і склалі пратакол канфіскацыі плякатаў. Затым, асобна, у пастарунак даставілі жонку спадара Астроўскага Аксану зь дзецьмі — Сьветай, Янкам і Васілём, якому два гады.

Паводле Аксаны Астроўскай, міліцыянт задаваў пытаньні: хто быў ініцыятарам пікету, хто пісаў плякаты, зь якой нагоды яны выйшлі на плошчу Леніна? Яна, у сваю чаргу, запатрабавала, каб паказаньні запісвалі на беларускай мове, міліцыянт пагадзіўся.

Алесь Астроўскі зазначае, што спачатку іх запрасілі ў гарвыканкам да намесьніцы старшыні Ірыны Сенчанкавай, і размова адбылася ў канструктыўным рэчышчы — наконт магчымасьці адкрыцьця адной першай клясы зь беларускай мовай навучаньня. Праўда, ён сказаў, што калі гэта ня будзе выканана, ён забярэ дачку са школы і будзе наймаць рэпэтытараў. Яго тым больш зьдзівіла, што пасьля такой размовы іх чакалі чалавек пяць міліцыянтаў.

Спадар Астроўскі кажа, што міліцыянт пытаўся: чаму яны не падалі заяву на пікет за пятнаццаць дзён? Але ж у бацькоў было спадзяваньне, што іхняй дачцэ Сьвятлане забясьпечаць навучаньне на беларускай мове. Аднак 1 верасьня яны пераканаліся, што надзеі былі марныя. Паводле яго, міліцыянт сказаў: вы парушылі закон і вам могуць прыслаць позву ў суд.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафэсара Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Алеся Астроўскага і журналіста Уладзімера Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика