Пракуратура: Першымі на дачу Бябеніна трапілі староннія асобы. 21.by

Пракуратура: Першымі на дачу Бябеніна трапілі староннія асобы

06.09.2010 18:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра смерць Алега Бябеніна праваахоўныя органы былі праінфармаваны не адразу, заявіла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна.

Менавіта гэтая пракуратура зараз праводзіць праверку па факце гібелі журналіста. На першапачатковым этапе разбор вёўся пракуратурай Дзяржынскага раёна.

Паводле слоў Калінінай, першымі, хто даведаўся пра тое, што Бябенін знойдзены мёртвым, былі староннія асобы. Яны і знаходзіліся на яго дачы ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна, калі на месца здарэння прыбылі прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў расследавання акалічнасцяў гібелі журналіста пакуль не паведамляецца. У прыватнасці, ні ў раённай, ні ў абласной, ні ў Генеральнай пракуратуры БелаПАН не адказалі на пытанне, ці знаходзіўся загінулы ў стане алкагольнага ап’янення, што павінна была ўстанавіць экспертыза.

Як паведамлялася раней са спасылкай на Генеральную пракуратуру, наяўныя ў праваахоўных органаў звесткі паказваюць на тое, што Бябенін пакончыў жыццё самагубствам. Паводле заключэння судова-медыцынскага эксперта, на трупе не выяўлена якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў, за выключэннем странгуляцыйнай баразны. Смерць наступіла ад механічнай асфіксіі з прычыны сціскання дыхальных шляхоў пятлёй пры павешанні.

Цела журналіста, якое вісела ў пятлі, было знойдзена ў дачным доме Бябеніна прыблізна ў 19.00 3 верасня.

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Имя». З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта «Хартыя’97» (charter97.org). У яго засталіся жонка і два сыны.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра смерць Алега Бябеніна праваахоўныя органы былі праінфармаваны не адразу, заявіла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. Менавіта гэтая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика