На “Белую Вежу” — не толькі ў Брэст. Традыцыйны Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” — ужо пятнаццаты па ліку — пачнецца ў бліжэйшую суботу
07.09.2010
—
Новости Общества
|
Пляцоўкі для любімага свята аматараў высокага мастацтва адкрые не толькі Брэст, але і Маларыта, Камянец, Баранавічы. Паглядзець будзе што. Сёлета фэст прымеркаваны да 150-годдзя з дня нараджэння Антона Паўлавіча Чэхава. Дарэчы, 80 працэнтаў білетаў ужо прададзена. Найпершым у рэйтынгу ў тэатральнай касе Брэсцкага абласнога акадэмічнага тэатра, дзе адбудуцца галоўныя прадстаўленні, адзначаюць “Вяселле” ў выкананні нашага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Купалы. Далей ідуць Панявежскі тэатр лялек на колах, Маскоўскі новы драматычны тэатр. І канечне ж у шэрагу першых — Брэсцкі тэатр драмы і яго “Тры сястры”.Дарэчы, многія гледачы скарысталіся новай паслугай тэатральных кас — заказам білетаў па інтэрнэце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пляцоўкі для любімага свята аматараў высокага мастацтва адкрые не толькі Брэст, але і Маларыта, Камянец, Баранавічы.
|
|