Мужчыны ў дэфіцыце?. 21.by

Мужчыны ў дэфіцыце?

08.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На момант правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку мінулага года ў Беларусі пражывала 5 млн 68 тыс. жанчын і 4 млн 420 тыс. мужчын. Пры гэтым даводзіцца канстатаваць: у параўнанні з папярэднім перапісам (1999 года) колькасць жанчын у краіне зменшылася на 4,6, тады як колькасць мужчын — адразу на 6,3 працэнта.

Як сведчыць статыстыка, пасля вайны ў Беларусі назіралася паступовае выроўніванне структуры насельніцтва. У 1959 годзе на 1000 мужчын прыпадала 1249 жанчын, у 1979 годзе — 1156, у 1999 годзе — 1129. Аднак гэтая тэндэнцыя змянілася. Як паказаў апошні перапіс, на 1000 мужчын прыпадала ўжо 1150 жанчын. Што ж да прычыны, то яна відавочная: больш высокі тэмп росту смяротнасці прадстаўнікоў "моцнай паловы", і асабліва — у працаздольным узросце.

Пры гэтым малюнак у гарадах і ў вёсках істотна адрозніваецца. У гарадах колькасць жанчын пачынае перавышаць колькасць мужчын з 27-гадовага, а ў вёсках — з 56-гадовага ўзросту. Перш-наперш гэта звязана з больш высокімі паказчыкамі міграцыі вясковых маладых дзяўчат. Як вынік, усё больш актуальнай для вёскі становіцца праблема "дэфіцыту нявестаў". У 20—29-гадовым узросце, калі найбольш актыўна ствараюцца сем'і, на 1000 мужчын у сельскай мясцовасці прыпадала толькі 853 жанчыны. Яшчэ дзесяць гадоў таму гэтыя суадносіны выглядалі як 1000 на 893.

Як паказаў апошні перапіс, большасць мужчын і жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў знаходзяцца ў шлюбе — 62 і 52 працэнты адпаведна. Па выніках перапісу 1999 года падобныя паказчыкі былі вышэй — 66 і 56 працэнтаў. Але за дзесяць гадоў павялічылася колькасць пар, якія жывуць так званым грамадзянскім шлюбам — з 5 да 8 працэнтаў. Прычым у незарэгістраваным шлюбе летась жыло 15 працэнтаў мужчын і 13 працэнтаў жанчын ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

І яшчэ даволі цікавы факт. На момант перапісу мінулага года каля 10 працэнтаў жанчын (ці 436 тыс. чалавек) знаходзіліся ў разводзе. Доля разведзеных мужчын была значна ніжэй. І гэта мае свае тлумачэнні: удаўцы і разведзеныя мужчыны нашмат часцей уступаюць у паўторны шлюб.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На момант правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку мінулага года ў Беларусі пражывала 5 млн 68 тыс. жанчын і 4 млн 420 тыс. мужчын. Пры гэтым даводзіцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика