Беларусі і Расіі далі час на прымірэнне па спрэчцы аб спагнанні мытных пошлінаў на нафтапрадукты. 21.by

Беларусі і Расіі далі час на прымірэнне па спрэчцы аб спагнанні мытных пошлінаў на нафтапрадукты

08.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эканамічны суд СНД прапанаваў расійскаму і беларускаму бакам знайсці магчымасці для вырашэння спрэчкі аб правамоцнасці спагнання Расіяй мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь, у пазасудовым парадку. Такое рашэнне суд прыняў у адказ на адпаведнае хадайніцтва расійскага боку.

Наступнае пасяджэнне Эканамічнага суда адбудзецца 7 кастрычніка 2010 года. Да гэтага часу суд прапанаваў Расіі і Беларусі прыйсці да ўзаемавыгаднага задавальнення спрэчкі ў пазасудовым парадку. Міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў у адказ на рашэнне суда адзначыў, што прымірыцельная працэдура магчыма толькі са згоды абодвух бакоў. Беларусь не давала згоды на вырашэнне спрэчкі ў пазасудовым парадку да таго, як будзе разгледжана беларускае хадайніцтва аб увядзенні часовай забароны на спагнанне Расіяй вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканамічны суд СНД прапанаваў расійскаму і беларускаму бакам знайсці магчымасці для вырашэння спрэчкі аб правамоцнасці спагнання Расіяй мытных пошлінаў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика