Нябёсы і Зямлю яднае Хрэсны ход. 21.by

Нябёсы і Зямлю яднае Хрэсны ход

08.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядзе дарога да Святыняў

Цераз палеткі і бары...

Душа ніколі не астыне —

Лампада Божая гарыць...

Яна жыццё нам асвятляе,

І нашу Веру і Любоў...

Гарыць Лампада, не згасае

Над існасцю

Святых Шляхоў...  

Гэты верш лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Міхась Башлакоў напісаў на Святым Полі, што пад Баранавічамі. За мінулыя стагоддзі па тых мясцінах пракацілася шмат войнаў, безліч салдацкіх магіл засталося на пагорках. Святое Поле стала не толькі сімвалам чорнага мінулага. На яго зямлі быў знойдзены цудатворны Загор'е-Сталавіцкі абраз Пакрову Прасвятой Багародзіцы — знак светлай надзеі.

Імя аўтара верша сёлета зноў было пазначана у спісах удзельнікаў штогадовай, сямнаццатай па ліку Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў" побач з іншымі творчымі асобамі, дзе кожны — выбітны ў сваёй справе. Праз мноства гарадоў і вёсак Беларусі на чале экспедыцыі зноў быў пранесены згаданы вышэй абраз і лампада з Дабрадатным Агнём ад Гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Гісторыкі, паэты, мовазнаўцы, музыканты, педагогі — усе ўдзельнікі гэтага паломніцтва па Беларусі былі цікавымі субяседнікамі для вяскоўцаў і гараджан, што прыходзілі на сустрэчы. Роздум пра жыццё, пажаданні, расказы пра свае творчыя планы мы пакідалі разам з аўтографамі ўзамен на незвычайны багаты скарб — магчымасць узаемнай малітвы за Беларусь.

Дзе б нам ні выпадала быць — усюды мы пакідалі на ўспамін пра сустрэчы свечкі, запаленыя ад іерусалімскага Агню Дабрадатнага. Агню, які ўжо сямнаццаць гадоў экспедыцыя нясе ад храма да храма, ад дома да дома, ад сэрца да сэрца.

Яўген Пясецкі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты верш лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, паэт Міхась Башлакоў напісаў на Святым Полі, што пад Баранавічамі. За мінулыя стагоддзі па тых мясцінах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика