Затрыманы Сяргей Папоў
08.09.2010 10:48
—
Новости Общества
|
8 верасьня раніцай міліцыянты затрымалі кіраўніка менскай арганізацыі незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Папова. Міліцыянты таксама ўчынілі ператрус на кватэры, дзе жыве Папоў. З пастановы на ператрус вынікае, што хлопца падазраюць у датычнасьці да здарэньня ля турмы на вуліцы Акрэсьціна. 6 верасьня невядомыя кінулі ў будынак турмы некалькі «кактэляў молатава». Відэа гэтага здарэньня можна паглядзець тут У часе ператрусу ў Папова міліцыянты сканфіскавалі 2 пустыя каністры Бацькі Сяргея некалькі разоў заяўлялі, што іхны сын ня мае дачыненьня да здарэньня 6 верасьня, бо ў той дзень знаходзіўся на лецішчы за горадам. 7 верасьня міліцыя Менску паведаміла, што распачала крымінальную справу па факту здарэньня ля турмы на вуліцы Акрэсьціна. Хоць днём раней прадстаўнікі МУС абвяргалі сам факт здарэньня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 верасьня раніцай міліцыянты затрымалі кіраўніка менскай арганізацыі незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргея Папова.Міліцыянты таксама ўчынілі ператрус...
|
|