АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

11.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Полацкім раёне рыхтуюцца да грыбнога чэмпіянату. Такі чэмпіянат тут пройдзе ў другі раз. Прымеркаваны ён да Дня работніка лесу. Удзельнікаў "ціхага палявання" прыме грыбная сталіца Віцебшчыны — вёска Дрэтунь. На старт выйдуць больш за 100 каманд, што прадстаўляюць сельсаветы, прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Будзе і каманда горада Полацка. Па грыбное шчасце адправяцца і самі леснікі. На сёлетнім чэмпіянаце чакаюць каля 700 гасцей і ўдзельнікаў. Нягледзячы на такую колькасць людзей, леснікі запэўніваюць: грыбоў у дрэтунскіх лясах хопіць на ўсіх.

Кожны з трох беларускіх футбольных клубаў, якія ўдзельнічаюць у гульнях плэй-оф Лігі Еўропы УЕФА, зарабіў па Br1,5 млрд, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас. У найбліжэйшы час гэтыя грошы будуць выплачаны і стануць добрай дабаўкай для бюджэтаў клубаў. Генадзь Нявыглас паведаміў таксама, што доля дзяржпадтрымкі ў бюджэтах клубаў за апошнія гады скарацілася з 80 працэнтаў да 37,5 працэнта.

Лабавое сутыкненне адбылося ў Мінску па віне п'янага вадзіцеля. Ён быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення (2,44 праміле) і ўсё ж сеў за руль "Хундай Лантра". На абазначаным нерэгулюемым скрыжаванні кіроўца не прапусціў "Сеат Таледа", які рухаўся па галоўнай дарозе. Машыны сутыкнуліся, пасля чаго "Сеат Таледа" адкінула на сустрэчную паласу руху, дзе ён урэзаўся ў "Крайслер Таўн Кантры" і выехаў за межы праезнай часткі. У выніку ДТЗ пасажырцы "Сеат" нанесены траўмы галавы і пералом касцей таза.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   Румынскі сенат адхіліў законапраект аб абавязковым падаткаабкладанні ведзьмаў і вешчуноў. Гэты дакумент быў унесены прадстаўнікамі правячай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Румыніі. У ім чарадзеям і вешчунам прапаноўвалася афармляць таварныя чэкі на свае паслугі, а таксама несці адказнасць у тым выпадку, калі іх прагнозы не збываліся. Такім чынам урад Румыніі, эканоміка якой знаходзіцца ва ўпадку, збіраўся атрымаць дадатковыя даходы ад падаткаў. Тым не менш законапраект быў адхілены: як лічаць яго аўтары, палітыкі пабаяліся праклёнаў з боку чарадзеяў і ведзьмаў.

Амерыканка заплаціць 6 мільёнаў за разбураны шлюб сяброўкі. Жыхарка ЗША адсудзіла ў сваёй блізкай сяброўкі амаль 6 млн долараў, пасля таго як апошняя звяла яе мужа 6 гадоў таму. Доктар Лін Аркара, 45-гадовы ўрач-рэнтгенолаг, цяжарная першым дзіцем, у 2004 г. запрасіла сяброўку Сюзан Пекарара ў свой дом, каб упрыгожыць дзіцячы пакой да нараджэння дзяўчынкі. Аднак 45-гадовая Пекарара скарысталася гэтым выпадкам і спакусіла сяброўкінага мужа Расела, афіцэра амерыканскай арміі ў адстаўцы. Аркара даведалася пра гэта пасля нараджэння дачкі і адразу ж развялася з мужам, а потым падала ў суд на сяброўку, патрабуючы з яе кампенсацыю ў 5,8 млн долараў: па словах амерыканкі, менавіта такую суму яна б зарабіла, калі б па-ранейшаму жыла са сваім мужам на працягу 6 гадоў. Аркара выйграла справу, аднак атрымаць грошы будзе даволі няпроста. Справа ў тым, што пасля разводу яна жыве ў Флорыдзе, яе былы муж — у штаце Джорджыя, а экс-сяброўка — у штаце Мэрыленд. Згодна з амерыканскімі законамі, рашэнне суда, прынятае ў адным штаце, не можа быць прыведзенае ў выкананне ў іншым.

У горадзе Золінген за захадзе Германіі з-за з'яўлення нудыста на чыгуначных пуцях на паўтары гадзіны быў паралізаваны рух цягнікоў. Жыхарка горада ўбачыла голага мужчыну, які бегаў каля чыгункі. У сваю чаргу, убачыўшы яе, мужчына кінуўся бегчы і выскачыў на рэйкі, а жанчына звярнулася ў паліцыю. Падчас пошуку нудыста паліцыя спыніла рух па чыгунцы, у выніку чаго 7 цягнікоў прыбылі ў пункты прызначэння са спазненнем. У хуткім часе парушальнік спакою разам з жонкай сам звярнуўся ў паліцыю, каб патлумачыць сітуацыю. 42-гадовы жыхар Золінгена паведаміў, што ён бегаў голым па пуцях, каб зняць стрэс. Аднак, калі заўважыў, што за ім нехта назірае, засаромеўся і збег дадому. Зараз нудысту пагражае штраф за парушэнне грамадскага парадку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Румынскі сенат адхіліў законапраект аб абавязковым падаткаабкладанні ведзьмаў і вешчуноў. Гэты дакумент быў унесены прадстаўнікамі правячай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика