УРА — бабіна лета!. 21.by

УРА — бабіна лета!

11.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На тэрыторыю нашай краіны пачынае паступаць больш цёплае, але вільготнае паветра з Заходняй Еўропы, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У нядзелю магчымы кароткачасовыя дажджы. У ноч тэмпература паветра не перасягне 6—12 градусаў цяпла, месцамі чакаецца туман. А днём вераснёўскае сонца прагрэе паветра да 16—22 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е парадуе нас цёплымі дзянькамі бабінага лета. Дарэчы, па народным календары бабіна лета звычайна прыпадае на перыяд з 14 па 21 верасня. У панядзелак у асноўным будзе без ападкаў. Тэмпература паветра днём павысіцца да 17—23 градусаў цяпла. Цёплым абяцае быць надвор'е таксама ў аўторак і ў сераду. У начныя гадзіны прагназуецца ад 6 да 12 градусаў цяпла, а днём — 18—24 градусы. У беларускай сталіцы ў гэтыя выхадныя дні чакаецца ўмерана цёплае надвор'е. Днём у суботу і ў ноч на нядзелю прагназуецца кароткачасовы дождж. Нядзельным днём будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе 9—11 градусаў цяпла, днём прагназуецца плюс 15—17 градусаў. У ноч на нядзелю чакаецца плюс 8—10 градусаў, а днём паветра прагрэецца да 18—20 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыю нашай краіны пачынае паступаць больш цёплае, але вільготнае паветра з Заходняй Еўропы, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика