Тры танкісты, тры вясёлыя... браты. 21.by

Тры танкісты, тры вясёлыя... браты

11.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўтра ў Беларусі будзе святкавацца Дзень танкістаў. Гэтае свята з'явілася ў 1946 годзе для таго, каб адзначыць важнасць бранятанкавых і механізаваных войскаў, іх заслугі ў Вялікай Айчыннай вайне ды ўнёсак танкабудаўнікоў. Поспех у Сталінградскай і Курскай бітвах, у аперацыі "Баграціён" шмат у чым забяспечылі танкавыя войскі. У сучасным беларускім войску асобнае месца займаюць танкавыя фарміраванні асобных механізаваных брыгад. Я пабываў у адной іх — у 120-й асобнай гвардзейскай Рагачоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава механізаванай брыгадзе імені Вярхоўнага Савета БССР.

Са сваімі будучымі суразмоўцамі я сустрэўся ў палявых умовах. Пакуль у казармах ідзе рамонт, салдаты жывуць у намётах. Мне сказалі, што тут служаць разам тры родныя браты — Дзмітрый, Юрый і Уладзімір Гардзейчукі, якія з'яўляюцца экіпажам аднаго танка. Мы размясціліся з імі ў адным з намётаў і пагутарылі.

— Першы раз у танку было не страшна. Наадварот, цікава. Мы ж спачатку навучаліся на спецыяльных камп'ютарных трэнажорах. А яны ствараюць сапраўдныя ўмовы знаходжання ў баявой машыне: едзеш па купінах — цябе трасе, спыняешся — кідае наперад па інерцыі... — расказвае Дзмітрый, механік-кіроўца. — Тым больш, што ўсе прыборы тут — як у сапраўдным танку.

Хлопцы ўжо цэлы год адслужылі. Былі на некалькіх вучэннях. А для таго, каб стаць танкістамі, ім давялося навучацца чатыры месяцы. У агульным, таму што механік і наводчык падрыхтоўваюцца за тры месяцы, а вось камандзір танка павінен вывучаць і тактыку. Даволі хутка. "Так, так, — згаджаецца Уладзімір, камандзір танка. — За чатыры месяцы, можна сказаць, і адбываецца падрыхтоўка экіпажу баявой машыны". А як жа практыка? "У час вучэбкі мы кожны дзень стралялі, акрамя, вядома, выхадных", — хутка адказвае Юрый, наводчык прылады.

— Калі вы адчулі, што ўжо можаце называць сябе танкістамі?

— Толькі пасля першага сапраўднага стрэлу, — кажа Уладзімір. — Танкіст — гэта той, хто стрэліў "штатку", вялікі снарад, які важыць 23 кілаграмы.

— А як прайшоў ваш першы стрэл? Патрапілі?

— Так, дакладна! — па статуце і з годнасцю адказаў камандзір танка.

— А бывалі няўдалыя стрэлы?

— Вядома. Часам гільза можа разарвацца ўнутры ствала. Але гэта зусім не страшна: толькі невялікая пстрычка. Пасля проста трэба дастаць сапсаваны снарад, — запэўніў мяне Уладзімір.

За час службы хлопцы паспелі паўдзельнічаць у парадзе. "Давялося два месяцы трэніравацца на аэрадроме ў Ліпках тры разы на тыдзень, — распавядае механік-кіроўца. — Там жа трэба было ехаць вельмі акуратна, каб прыгожа атрымалася. Вельмі хваляваўся".

Вось такія яны, сучасныя танкісты. Хутка гэтыя хлопцы вернуцца на "грамадзянку", і, магчыма, ужо больш ніколі не сядуць у танк, але кожны год яны па праве будуць святкаваць Дзень танкістаў і ганарыцца тым, што служылі ў танкавых войсках.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра ў Беларусі будзе святкавацца Дзень танкістаў. Гэтае свята з'явілася ў 1946 годзе для таго, каб адзначыць важнасць бранятанкавых і механізаваных войскаў, іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика