Чакаць інтэрактыўнага тэлебачання давялося...паўгода. 21.by

Чакаць інтэрактыўнага тэлебачання давялося...паўгода

11.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўгода таму "Белтэлекам" актыўна рэкламаваў інтэрактыўнае тэлебачанне. "Звязда", дарэчы, таксама шмат пісала пра новыя магчымасці тэлебачання. "Купіўся" на рэкламную кампанію і наш чытач з гарадскога пасёлка Смілавічы, што ў Чэрвеньскім раёне. Да таго ж у сакавіку тым, хто падключыцца да "тэлебачання новага пакалення" абяцалі і нейкія зніжкі. Заяву на падключэнне інтэрактыўнага тэлебачання наш чытач напісаў яшчэ напрыканцы сакавіка. І... пачаў чакаць: месяц, другі, трэці... У сярэдзіне лета тэлефанаваў у Чэрвеньскі раённы вузел электрасувязі "Белтэлекама", там яму паведамілі, што спачатку не было патрэбнага абсталявання, а цяпер работнікі прадпрыемства масава пайшлі ў летнія адпачынкі. Маўляў, усе заяўкі ад жыхароў пасёлка Смілавічы будуць задаволеныя напрыканцы жніўня ці ў пачатку верасня. Але ніякіх абнадзейлівых сігналаў з "Белтэлекама" ён так і не атрымаў. Да таго ж даведаўся, што жыхары суседніх населеных пунктаў, якія падавалі заявы пазней за яго, чамусьці ўжо карыстаюцца інтэрактыўным тэлебачаннем. "Няхай бы сумленна папярэджвалі людзей, што толькі напісаць заяву недастаткова, што ёсць чарга, і чакаць давядзецца з паўгода. А так, калі пісаў заяву, было ўражанне, што калі не сёння, дык заўтра мы з сям'ёй ужо зможам глядзець некалькіх дзясяткаў тэлеканалаў, а падманутыя надзеі кліента, думаю, не самым лепшым чынам уплываюць на імідж "Белтэлекама", — паскардзіўся чытач.

Як патлумачылі нашай газеце ў РУП "Белтэлекам", у сельскай мясцовасці, дзе няма кабельных аператараў, а тэлепрыёмнікі нярэдка прымаюць усяго 2-3 тэлевізійныя каналы, сёння назіраецца сапраўдны бум лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання. У верасні мінулага года, калі адбылася прэзентацыя беларускамоўнага брэнда ІP-тэлебачання ZALA, колькасць абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання складала каля 40 тысяч, а ў жніўні гэтага года абаненцкая база налічвала ўжо болей за 150 тысяч кліентаў. Таму магутную рэкламную кампанію па прасоўванні ІР-тэлебачання на рынак нават прыйшлося крыху затармазіць.

Што тычыцца непасрэдна чытача "Звязды", то з ім ужо звязаліся работнікі кампаніі "Белтэлекама" ў Чэрвені з прапановай у зручны для яго час аплаціць падключэнне....

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўгода таму "Белтэлекам" актыўна рэкламаваў інтэрактыўнае тэлебачанне. "Звязда", дарэчы, таксама шмат пісала пра новыя магчымасці тэлебачання....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика