У Палыкавічах зацвіла чаромха. 21.by

У Палыкавічах зацвіла чаромха

15.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— Я такое бачу за свае 69 гадоў першы раз! — здзіўляецца Марыя Мітрафанаўна Бычкова, жыхарка вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Белыя гронкі чаромхі з'явіліся на дрэве каля хаты пенсіянеркі. З дрэва ўжо амаль што абляцела лісце, але сапраўдны веснавы пах пераконвае: перад вамі не падман зроку, а загадка прыроды — цвіценне чаромхі ўвосень.

— Я і сама спачатку падумала, што мне здаецца, — прызнаецца Марыя Мітрафанаўна. — Гнала коз і пабачыла, што на дрэве нешта бялеецца. Можа, павуцінне? Аказалася — чаромха! Мне знаёмыя расказвалі, што бачылі, як цвілі ўвосень яблыні і нават бэз, але каб чаромха — такога ў нашых Палыкавічах не памятаюць.

Зацвіло адразу некалькі дрэў навокал хаты Бычковай, і равок напрыканцы вясковай вуліцы Ручайнай адразу стаў знакамітым. Жанчына некалькі галінак з кветкамі вазіла ў абласны цэнтр, каб знаёмыя не ўспрынялі незвычайную навіну за жарт.

— Хоць насамрэч гэта позняе цвіценне чаромхі мне не здаецца добрым знакам, — прызналася Марыя Мітрафанаўна. — Парушэнне прыроднага цыкла — гэта, на мой погляд, наступствы дрэннай экалогіі і зменаў у клімаце. А вінаваты ў гэтым чалавек, які разбурае навакольнае асяроддзе. Чаромха сапраўды прыгожая, нібыта апошні падарунак цяпла і лета. Але і людзям трэба задумацца, што робіцца ў прыродзе.

Ілона Іванова.

Магілёўскі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я такое бачу за свае 69 гадоў першы раз! — здзіўляецца Марыя Мітрафанаўна Бычкова, жыхарка вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна. Белыя гронкі чаромхі з'явіліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика