АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

17.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У службу "102" сёлета за 8 месяцаў паступіла 45 ілжывых паведамленняў аб мініраванні разнастайных аб'ектаў. Па колькасці такіх фактаў лідзіруюць Мінск і Мінская вобласць.

Больш за суткі міліцыя шукала трох дзяцей у Быхаўскім раёне. Трое школьнікаў — два другакласнікі і адзін чацвёртакласнік — каля 6 гадзін вечара пайшлі з дому ў вёсцы Смоліца і не вярнуліся. Бацькі забілі трывогу толькі ў 10 гадзін вечара. У пошуках былі задзейнічаны 30 супрацоўнікаў Быхаўскага РАУС, 15 чалавек з райаддзела па надзвычайных сітуацыях, 30 мясцовых жыхароў. Раніцай міліцыянеры знайшлі дзяцей, але тыя зноў збеглі. Як потым даведаліся — у вёску Красніца-2. Убачыўшы міліцыю, малыя схаваліся ў нежылым доме, дзе іх і выявілі. Дзяцей абследавалі медыкі, з імі працаваў псіхолаг. Як выявілася, яны загуляліся і не выканалі даручэнняў бацькоў, а таму збеглі, бо баяліся пакарання. Да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнутыя бацькі — за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей.

Жаніх і нявеста з Расіі трапілі ў ДТЗ у Карэліцкім раёне. У вёсцы Асташын каля 9 гадзін вечара 24-гадовы кіроўца аўтамабіля "Ліфан" не справіўся з кіраваннем, выехаў на ўзбочыну і наехаў на лінію электраперадач. Ад атрыманых траўмаў памерлі кіроўца і 22-гадовая пасажырка — яго нявеста. Яшчэ адну дзяўчыну — 20-гадовую сястру загінулай — выявілі за 10 м ад месца трагедыі. З мноствам пераломаў яна шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Як выявілася, за рулём іншамаркі быў жыхар Масквы. У вёску ён прыехаў да радні сваёй нявесты. Моладзь дапамагла родным выкапаць бульбу, а потым вырашыла пакатацца... Вядзецца праверка.

Міліцыя арыштавала 27-гадовага жыхара Горак, які захоўваў у хляве 925 г высушанай марыхуаны. Адна доза наркотыка — гэта 0,5 г марыхуаны.

Па выніках жніўня 2010 года Германія заняла першае месца ў Еўропе па колькасці прададзеных легкавых аўтамабіляў. Там было рэалізавана 200 тысяч аўтамабіляў. Другое месца ў Расіі — 170 тысяч машын. Тройку лідараў замыкае Францыя, якая рэалізавала 105,2 тысячы аўтамабіляў.  ПОЎНЫ АБЗАЦ  Брытанка вырошчвае дыні ў бюстгальтарах. Калі 45-гадовая Роуі Мірс вырашыла высадзіць дыні на сваім участку, то выявіла, што яны вісяць занадта нізка, таму іх не вельмі зручна даглядаць. Тады яна прыдумала выкарыстоўваць для падтрымання пладоў... што-небудзь са свайго гардэроба. "Аднойчы, паглядзеўшы на ўласныя грудзі, я прыйшла да правільнай высновы: рашэнне праблемы ў мяне літаральна пад носам. Калі бюстгальтар выдатна падтрымлівае мае "дынькі", то ён справіцца і з сапраўднымі дынямі. У першы ж год у нас атрымаўся фантастычны іх ураджай", — расказала Мірс. Калі ўласных непатрэбных станікаў жанчыне стала недаставаць, яна звярнулася па дапамогу да сваіх кліентаў. І цяпер яны аддаюць ёй прадметы адзення, што выйшлі з ужытку. Як высветліла Мірс, для вырошчвання дыняў лепш за ўсё падыходзяць станікі 4-га памеру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанка вырошчвае дыні ў бюстгальтарах. Калі 45-гадовая Роуі Мірс вырашыла высадзіць дыні на сваім участку, то выявіла, што яны вісяць занадта нізка, таму іх не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика