Вызваленне музыкі. 21.by

Вызваленне музыкі

17.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускую музыку ХХ стагоддзя паслухаюць у Мсціславе. Не толькі эстрадную...

Гэта той горад, дзе была напісана першая беларуская опера савецкага часу "Вызваленне працы". Яе аўтар, Мікалай Чуркін, у той час працаваў у горадзе настаўнікам і кіраўніком мастацкай самадзейнасці. Але ў гісторыю ён увайшоў як кампазітар — адзін з тых, з каго пачыналася нацыянальная кампазітарская школа. У памяць пра народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна Нацыянальны канцэртны аркестр заснаваў Мсціслаўскі фестываль.

Ён пройдзе 17—18 верасня і спалучыць дзве музычныя плыні — акадэмічную і папулярную. Сёлета ў спецыяльнай праграме ў Мсціславе будзе гучаць музыка кампазітараў, якія тварылі ў Беларусі ў мінулым стагоддзі. Сёння іх імёны рэдка ўзгадваюць, а музыка амаль не гучыць. Як, напрыклад, творы Пятра Падкавырава, які некалі прыехаў з Расіі, але захапіўся беларускай культурай і застаўся тут назаўсёды. У год 100-годдзя кампазітара аркестр праводзіць спецыяльную акцыю па ўшанаванні яго памяці.

А вось Фрыдэрык Шапэн у Беларусі не быў, аднак вельмі паўплываў на развіццё нашага музычнага мастацтва. Нездарма адзін з мсціслаўскіх канцэртаў мае назву "Шапэн у музычнай культуры Беларусі". Ён на яе ўплывае і зараз, у год 200-годдзя, калі яго музыку іграюць нашы лепшыя музыкі і калектывы. Мсціслаўскі фестываль — своеасаблівы лікбез, дзе можна даведацца пра развіццё музыкі ў Беларусі. І што адметна: нават той, хто лічыць сябе не вельмі падрыхтаваным у яе ўспрыманні, можа нарэшце разбіць гэты стэрэатып сваёй свядомасці і засведчыць, наколькі цікава слухаць такую музыку...

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускую музыку ХХ стагоддзя паслухаюць у Мсціславе. Не толькі эстрадную... Гэта той горад, дзе была напісана першая беларуская опера савецкага часу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика