Zамор'е. 21.by

Zамор'е

17.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блізняткі на мільён

Дзве сястрычкі-блізняткі чатыры гады таму ўразілі медыцынскі свет. Адна з іх нарадзілася чарнаскурай, а другая светлай бландзінкай. Цяпер Марсі і Мілі Бігс падраслі і пайшлі ў школу.

Аманда і Майкл Бігсы пражылі разам 10 гадоў, але дзецьмі так і не абзавяліся. Тады пара вырашылася на працэдуру ЭКА, вынік якой перасягнуў усе іх чаканні. Дактары тут жа ахрысцілі шанц нараджэння такіх дзяцей, як "адзін на мільён". Цікава, што, калі дзяўчынкі толькі нарадзіліся, іх было немагчыма адрозніць адну ад другой. Але праз кароткі час стала зразумелая дзіўная розніца паміж імі. Марсі атрымала ў спадчыну белы колер скуры маці і яе залацісты колер валасоў, а Мілі падобная на тату Майкла, які родам з Ямайкі, — у яе цвёрдыя цёмныя кучары і карычневая скура. 42-гадовая маці дзяўчынак кажа, што людзі дагэтуль не могуць паверыць, што яе дочкі — сёстры-двайняты. "Я дагэтуль атрымліваю тыя ж здзіўленыя позіркі і пытанні, як гэта было чатыры гады таму", — кажа жанчына. Дзяўчынкі розныя не толькі вонкава, але і па характары. "Чорненькая" Мілі больш нясмелая і паглыбленая ў сябе, а "беленькая" Марсі, паводле слоў бацькоў, — "нахабная маленькая малпачка".

 

Ад складанага да простага

Вытворцы мабільных тэлефонаў спаборнічаюць не толькі за самы прасунуты і нашпігаваны перадавой электронікай тэлефон, але таксама і за самае простае рашэнне. Пры гэтым бюджэтныя мадэлі знакамітых брэндаў ужо даўно не выглядаюць прывабнымі з-за сваёй маркотнай аднастайнасці. На фоне гэтага новы мабільнік John's Phone з Галандыі ўспрымаецца як глыток свежага паветра.

У гэтым мінімалісцкім рашэнні на пярэдняй панэлі тэлефона размяшчаецца лічбавая клавіятура з кнопкамі прыёму і адбою выкліку, у верхнім тарцы знаходзіцца маленькі манахромны дысплей, які адлюстроўвае набраны нумар ці нумар абанента пры ўваходзячым званку, а таксама ўзровень зарада акумулятара. На левым боку тэлефона знаходзіцца рэгулятар гучнасці дынаміка, пераключальнік рэжымаў званка і трохпазіцыйны выключальнік. John's Phone падтрымлівае працу ў чатырох дыяпазонах GSM. Час працы ў рэжыме чакання дасягае трох тыдняў.

Памяць тэлефона разлічана ўсяго на дзесяць нумароў, па колькасці клавіш хуткага выкліку, а для запісу інфармацыі прызначаецца сапраўдная запісная кніжка з папяровымі старонкамі, якая захоўваецца на адваротным боку тэлефона за празрыстымі дзверцамі. Прадугледжана таксама месца для шарыкавай ручкі. У продажы гэты просты тэлефон з'явіцца ў кастрычніку па вельмі, аднак, няпростым кошце — пад 70 еўра.

 

Амерыканцы — самыя неахайныя турысты

Апытанне, праведзенае ў 80 краінах свету, выявіла турыстаў, якія выглядаюць горш за ўсіх. Лідарамі гэтага сумнеўнага першынства сталі амерыканцы, далей крочаць немцы, брытанцы, кітайцы і японцы, шостымі ў гэтым спісе апынуліся расійскія турысты.

Турысты з ЗША раздражняюць амаль 50% апытаных з-за сваёй манеры апранацца на адпачынку. Безразмерныя, расцягнутыя і выцвілыя майкі, драныя джынсы і паясныя сумкі на поўных постацях выклікаюць агіду ў рэспандэнтаў. Немцы, на думку 14% рэспандэнтаў, на адпачынку зусім перастаюць звяртаць увагу на сваё адзенне. Яны могуць абуць чаравікі са шнуркамі рознага колеру ці строгія штаны са спартыўным заплечнікам. Гэта ж датычыцца і брытанцаў, чые перавагі ў адзенні для адпачынку не падабаюцца 9,4% апытаных. Расіян дрэнна апранутымі лічаць усяго 3,1% апытаных, аднак гэта забяспечыла Расіі шостае месца ў спісе. Самымі элегантнымі турыстамі аднагалосна прызнаны французы і італьянцы.

Арыентуючыся менавіта на французаў, кампанія Tіtanіc Awards распрацавала рэкамендацыі па вонкавым выглядзе для турыстаў з астатніх краін. Па-першае, складальнікі рэйтынгу раяць турыстам адмовіцца ад рваных джынсаў і бясформенных портак. Жанчынам іх лепш замяніць на легінсы. Дамам таксама настойліва раяць аддаць перавагу лёгкім тунікам з натуральных матэрыялаў перад выцягнутымі завялікімі футболкамі. А аб'ёмныя красоўкі лепш за ўсё замяніць кедамі, сандалямі ці парусінавымі балеткамі, якія падыдуць практычна да ўсіх прадметаў гардэроба. Яшчэ адно правіла — адмова ад паясных сумак, асабліва калі фігура пакідае жадаць лепшага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад складанага да простага Вытворцы мабільных тэлефонаў спаборнічаюць не толькі за самы прасунуты і нашпігаваны перадавой электронікай тэлефон, але таксама і за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика