У перавыданні кнігі прымаў удзел клецкі актывіст Сяргей Панамароў.
17 верасня ў Варшаве пры падтрымцы фонду «Адкрытая Беларусь» выйшла кніга Алега Алкаева «Расстрэльная каманда» на англійскай мове. Наклад – 5000. Кніга ў першую чаргу адрасуецца еўрапейскаму чытачу, паведаміў клецкі актывіст Сяргей Панамароў, які супрацоўнічае з фондам, рэдагуе яго сайт. Як мастак-дызайнер, ён прымаў удзел у афармленні кнігі. Гэта наш «падарунак» Лукашэнку да яго перадвыбарчай кампаніі, кажа Панамароў. А таксама напамін Еўропе. У планах — перавыданне іншых паўзабароненых у Беларусі кніг. Раней фонд выдаў «Расстрэльную каманду» па-польску.