Будзем жыць, як набяжыць. 21.by

Будзем жыць, як набяжыць

18.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыццё раздольнае. Увесь час яно разгортваецца разнастайна. Аднак паўсюль жыццёвыя працэсы трымаюцца адзінай асновы, як бы не змяняліся ўмовы. Гэта выразна пададзена ў песні "Будзем жыць, як набяжыць" Ізмаіла Капланава і Алеся Бадака: "трэба трымацца роднае маці, любай старонкі, вернае жонкі". Уся пачуццёвая гама грунтуецца на любові і расквечваецца ёю. Яна актывізуе духоўную дзейнасць асобы, а грамаду робіць маналітнай, стваральнай.

Песня "Будзем жыць, як набяжыць" напісана пяць гадоў таму. Якаў Навуменка ўключыў яе ў свой рэпертуар — і яна хутка стала вядомай на ўсю краіну. Папулярнасці новаму вакальнаму твору спрыялі і мастацкая вобразнасць, блізкая да фальклорнай, і тэкст, у якім паэтычныя радкі нагадваюць крылатыя выразы, якія скіроўваюць на плённасць дзеянняў.

Будзем жыць, як набяжыць

Верш Алеся Бадака Музыка Ізмаіла Капланава

Там за гарою

Зноў пір гарою.

А за пагоркам

Плачацца горка.

А ў нашай хаце —

Не разабрацца:

Тое і гэта*

З лета ў лета.

Прыпеў:

Будзем жыць, як набяжыць,

То смяяцца, то тужыць.

А над намі грымне гром —

Будзем жывы, не памром!

Ой ёй-ёй, будзе ўсяк,*

Або гэтак, або так!

Каб не прапасці,

Здолець напасці,

Трэба старацца

Разам трымацца.

Трэба трымацца

Роднае маці,

Любай старонкі,

Вернае жонкі.

Прыпеў.

.

Хто нам паможа,

Ведаюць Божа,

Маці ды жонка,

Чарыца звонка.

Вып'е на свята

Той, хто багаты.

Бедны і ў будзень,

Ой, не забудзе.

Прыпеў.

* Апошнія два радкі запеву і прыпеву паўтараюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё раздольнае. Увесь час яно разгортваецца разнастайна. Аднак паўсюль жыццёвыя працэсы трымаюцца адзінай асновы, як бы не змяняліся ўмовы. Гэта выразна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика