Дапамагчы птушкам
18.09.2010
—
Новости Общества
|
Сёння ў прыгарадзе Мінска — Мачулішчах, на тэрыторыі будучага біялагічнага заказніка "Сакаліны" адбудзецца дабрачынны валанцёрскі рэйд маркетолагаў Беларусі.
Віктар Пінчук адзначыў, што заказнік "Сакаліны" ствараецца для захавання і вывучэння ўнікальнага прыроднага комплексу, на тэрыторыі якога жывуць рэдкія птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Нагадаю, што 2010 год у Беларусі аб'яўлены Годам пустальгі, прыгожай драпежнай птушкі сямейства сакаліных. Менавіта гэтая рэдкая птушка ўяўляе найбольшую прыродаахоўную каштоўнасць будучага заказніка "Сакаліны". Валанцёрскі рэйд арганізаваны штабам прафесійнага конкурсу "Брэнд года" сумесна з ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Гэта першы сумесны сацыяльны праект прафесійнага згуртавання маркетолагаў, які атрымаў назву "Узляці высока". Нам вельмі прыемна, што сур'ёзныя кабінетныя работнікі пачалі больш актыўна цікавіцца праблемамі экалогіі і біялагічнай разнастайнасці нашай краіны. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў прыгарадзе Мінска — Мачулішчах, на тэрыторыі будучага біялагічнага заказніка "Сакаліны" адбудзецца дабрачынны валанцёрскі рэйд маркетолагаў...
|
|