Шуміць паўночны лес.... 21.by

Шуміць паўночны лес...

18.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ут шмат спелых бароў, узрост якіх сягае пад сто і болей гадоў, пасаджаных даўнімі папярэднікамі-лесаводамі. І добрая сотня гектараў зусім маладога лесу, пасаджанага ў апошнія гады гэтымі спецыялістамі.

У Васіля Маскалёва шлях у лясную гаспадарку іншы. Добры дзясятак гадоў адпрацаваў настаўнікам у школе. Пасля скасавання навучальнай установы атрымаў новую адукацыю — тэхніка-лесавода — і прыйшоў працаваць ў Езярышча. Ужо сямнаццаць гадоў садзіць, даглядае і нарыхтоўвае лес. Сяргей і Васіль у лесе поруч шмат гадоў. У кожнага праца па-свойму і цікавая, і адказная, але лёгкай ніякую з іх не назавеш.

— Цяпер мы працуем па новай гаспадарчай сістэме, якая дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць лясныя багацці, — кажа ляснічы Сяргей Якушэвіч. — Наш Гарадоцкі лясгас зусім нядаўна далучаны да дрэваапрацоўчага камбіната "Віцебскдрэў", і цяпер уся нарыхтаваная сыравіна становіцца неабходнай людзям прадукцыяй, разыходзіцца, без перабольшвання, па ўсім свеце. Лясніцтва з'яўляецца першым звяном у вялікім і складаным ланцужку сучаснай вытворчасці дрэваапрацоўкі. Кожны ляснік, лесаруб, майстар ведае, што працуе на канчатковы вынік, а гэта, безумоўна, з'яўляецца добрым стымулам.

Езярышчанскае лясніцтва павінна штомесяц нарыхтоўваць і рэалізоўваць амаль паўтары тысячы кубаметраў дзелавога дрэва. Задача не з лёгкіх, але тры брыгады з ёю спраўляюцца. Аднак не менш складаная мэта — аднаўленне лесу, догляд яго. Гэта заўсёды было і будзе асноўным клопатам сапраўдных лесаводаў.

На фотаздымку: Сяргей Якушэвіч (справа) і Васіль Маскалёў у 123-м квартале Езярышчанскага лясніцтва.

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

Гарадоцкі раён.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ут шмат спелых бароў, узрост якіх сягае пад сто і болей гадоў, пасаджаных даўнімі папярэднікамі-лесаводамі. І добрая сотня гектараў зусім маладога лесу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика