З любоўю да абранай справы. 21.by

З любоўю да абранай справы

18.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ведай нашых!

Сам сябе не пахвалі, так і памрэш... Паштавікі Брэстчыны вырашылі апытанне правесці — выйшлі на вуліцы (а ўжо гарадоў ці аграгарадкоў, цяпер не дужа разбярэш) і спыталі ў мінакоў, як яны ацэньваюць работу пошты па пяцібальнай сістэме? Ні хвілінкі не вагаючыся, пяцёрку паставілі студэнты, рабочы, кіроўца таксі, бабулькі з лавачкі, нейкі "новы беларус"... Нават дваровы кот!

Што можа сведчыць пра адно: апытанне вялося не інакш як сярод кліентаў тых паштовых аддзяленняў, якімі кіруюць пераможцы абласных конкурсаў прафесійнага майстэрства. Усе яны днямі бралі ўдзел у конкурсе рэспубліканскім.

На яго, як і ў папярэднія гады, з'ехаліся лепшыя з лепшых: кожную вобласць прадстаўлялі па тры начальнікі гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі (АПС) і па тры — сельскіх. Каманда з трох чалавек адстойвала гонар сталіцы. Аўтарытэтнаму журы пад старшынствам намесніка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Ірыны Ігнацьеўны Саксонавай давялося (як ні цяжка гэта было!) ацэньваць усё: спрэс вершаваныя, музычныя, нават танцавальныя візітоўкі камандаў, больш чым грунтоўныя хатнія заданні, практычныя навыкі і тэарэтычныя веды, уменне аказаць медыцынскую дапамогу... Ды што там — нават форму адзення!

Забягаючы наперад, скажам, што сёлета амаль усе кветкі, амаль усе дыпломы, званні і каштоўныя прызы заваявалі паштавікі Гомельшчыны! На недасягальную для іншых вышыню каманду філіяла ўзнялі, безумоўна ж, яе кадры: першае месца сярод начальнікаў сельскіх АПС, а заадно званне найлепшага знаўцы тэорыі паштовых тэхналогій і найлепшага практыка заваявала начальнік аддзялення паштовай сувязі Чырвоны Бераг-1, што на Жлобіншчыне, Алена Анатольеўна Анішчанка, другое — Марына Рыгораўна Шыдлоўская (АПС Ціхінічы, што на Рагачоўшчыне), трэцяе — Ала Юр'еўна Пырх (АПС Левашы Рэчыцкага раённага вузла паштовай сувязі).

Не падвялі каманду Гомельскай вобласці і начальнікі гарадскіх АПС. Тут ганаровае другое месца заваявала Марына Аляксандраўна Шарай — начальнік АПС-5 г. Калінкавічы. На першым месцы — Таццяна Віктараўна Сухадольская, начальнік АПС-74 г. Мінска, на трэцім — Жанна Аляксееўна Варановіч, начальнік АПС-18 г. Брэста.

Як і трэба было чакаць, арганізатары конкурсу — кіраўніцтва РУП "Белпошта" і Беларускі прафесійны саюз работнікаў сувязі — не абмежаваліся прысваеннем ганаровых званняў, уручэннем адпаведных дыпломаў і шыкоўных букетаў. Пераможцаў чакалі каштоўныя прызы ў выглядзе халадзільнікаў "Атлант" (для тых, хто заваяваў першынство), пральных машын (за другое месца) і газавых плітаў "Гефест" за трэцяе.

— Беларуская пошта вельмі шмат што робіць для прафесійнага росту кожнага, хто працуе ў галіне, — учора, падчас падвядзення вынікаў адзначыла старшыня прафесійнага саюза работнікаў сувязі Ніна Сямёнаўна Гаўрылава. — Пастаянна праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства паштальёнаў, начальнікаў аддзяленняў сувязі, вадзіцеляў, вызначаюцца лепшыя раённыя вузлы, лепшыя абласныя філіялы... Гэта мабілізуе, гэта абавязвае не спыняцца, пастаянна ўдасканальвацца — бо ўсё, што мы робім, безумоўна ж, заўважаецца...

Не можа не заўважацца! Бо абнаўляюцца будынкі аддзяленняў сувязі, транспарт, абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, пашыраецца пералік паслуг (цяпер іх каля 50!), якія аказваюцца кліентам. Аказваюцца, як на практыцы даказалі ўсе ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу з любоўю да абранай справы, з любоўю да чалавека.

Мо таму і ацэньваюцца ім не менш, чым на выдатна?!

Валянціна Доўнар.

(Падрабязнасці конкурсу ў наступным нумары "Звязды" — на новай тэматычнай старонцы "Кантакт" — пра (і для!..) паштавікоў і работнікаў "Белсаюздруку".)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сам сябе не пахвалі, так і памрэш... Паштавікі Брэстчыны вырашылі апытанне правесці — выйшлі на вуліцы (а ўжо гарадоў ці аграгарадкоў, цяпер не дужа разбярэш) і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика