Каб быць з прыбыткам
18.09.2010
—
Новости Общества
|
Манеты (медныя, залатыя, сярэбраныя), якія заўсёды сімвалізавалі дабрабыт, прыбытак, поспех, часта выкарыстоўваліся ў народнай медыцыне, па іх варажылі, на іх "адсылалі" хваробы і нястачы. Манеты выступалі адным з галоўных атрыбутаў падчас выканання абрадаў сямейнай накіраванасці. У купель для першага рытуальнага купання клалі сярэбраную ці залатую манету, каб дзіця было здаровае і яму спрыяў поспех. Для таго ж маладым падчас вянчання ў храме раілі класці пад пяту манеты — медныя пятакі. Дрэннай прыкметай на пахаванні было тое, калі памерлы адкрываў вочы. Лічылася, што ён "выглядае" яшчэ кагосьці. У такіх выпадках на вочы нябожчыку клалі манеты, якія потым трэба было абавязкова кінуць у магілу. Манеты кідалі ў магілу і сваякі да трэцяй ступені сваяцтва. Тым самым яны выкуплялі пераправу сваяка на "той" свет. Знойдзеная манета прадказвала змены, павелічэнне дастатку — калі ляжала "арлом" уверх, няўдачы — калі ляжала "рэшкай". Калі сярод іншых манет траплялася манета са шчарбінай або гнутая манета, то гэта заўсёды прадказвала прыбытак. Таму яе адкладалі ўбок ці насілі ў кашальку як талісман, сімвал поспеху. Тое ж самае тычылася манеты з дзірачкай. Каб заўсёды быць з прыбыткам, неабходна манету паказаць маладому месяцу, які вы ўбачылі справа ад сябе. Для таго ж трэба было патрэсці манетамі ў кішэні, калі вясной упершыню пачуеце зязюлю. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Манеты (медныя, залатыя, сярэбраныя), якія заўсёды сімвалізавалі дабрабыт, прыбытак, поспех, часта выкарыстоўваліся ў народнай медыцыне, па іх варажылі, на іх...
|
|