Як звязаць веласіпедны спорт з "Ламбарджыні"?. 21.by

Як звязаць веласіпедны спорт з "Ламбарджыні"?

18.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлеканал АНТ распачаў здымкі беларускай версіі "Брэйн-рынгу"

Яны ведаюць адзін аднаго і каб перамагчы, павінны заставацца камандай. Усяго чатыры каманды. Шэсць чалавек у кожнай. Адзін вядучы. 18 верасня тэлеканал АНТ распачынае трансляцыю беларускай версіі папулярнай расійскай гульні "Брэйн-рынг".

— Кастынг праходзіў у ліпені, і мы атрымалі больш за 60 заявак, — гаворыць прадзюсар тэлепраекта Алесь Мухін. — Паводле вынікаў адборачнага туру мы выбралі лепшых і запрасілі іх на здымкі. На сёння ў гульні прымаюць удзел наймацнейшыя каманды краіны.

У кожнай каманды, каб адказаць на пытанне, ёсць 20 хвілін. Пераможа той, хто раней за суперніка дасць правільны адказ. Кожная гульня ўключае ў сябе чатыры баі: два адборачныя і два фінальныя. Перамагае тая каманда, якая ў фінальных баях згуляе найлепш.

— Структура гульні даўно адшліфаваная і, на мой погляд, практычна ідэальная, — дадае вядучы гульні Леанід Купрыда. — Нездарма сёлета "Брэйн-рынг" святкуе сваё дваццацігоддзе. Я спецыяльна з'ездзіў у Маскву на здымкі расійскай версіі, каб паназіраць, як гэта робіцца "ў іх". Насамрэч, нашы гульні атрымаліся такімі ж насычанымі, дынамічнымі і напружанымі.

Першая гульня выявіць мацнейшых сярод зборных Мінска, Гомеля і каманд "Суслі", "Tom Taіlor". У другой гульні сезона, трансляцыю якой можна будзе паглядзець 19 верасня, зборныя Ліды і Брэста згуляюць супраць каманд падлеткаў з Мінска і Мазыра.

Як расказалі "Звяздзе" ў прэс-службе тэлеканала, на адрас беларускай перадачы паступалі заяўкі і ад замежных камандаў. Беларусь — адзіная краіна пасля Расіі, якая таксама здымае "Брэйн-рынг".

Як звязаны веласіпедны спорт з "Ламбарджыні"? Што ёсць "дрэнны тон" для джэнтльмена? Навошта ў мадрыдскай кавярні выкарыстоўваюць сярэбраныя талеркі і ў чым асаблівасць армянскага менталітэту?

Праект дасць адказы на самыя цікавыя пытанні і паспрабуе даказаць, што ўзровень інтэлекту чалавека не залежыць ад узросту.

Ілья ЛАПАТО.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканал АНТ распачаў здымкі беларускай версіі "Брэйн-рынгу" Яны ведаюць адзін аднаго і каб перамагчы, павінны заставацца камандай. Усяго чатыры каманды....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика