Мінтранс: Варта закрываць цэнтр Мінска для аўтамабільнага руху на выхадныя. 21.by

Мінтранс: Варта закрываць цэнтр Мінска для аўтамабільнага руху на выхадныя

21.09.2010 10:47 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выхадныя дні ў цэнтры Мінска трэба спыняць аўтамабільны рух, заявіў журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко.

Паводле яго слоў, у суботу-нядзелю перамяшчэнне па цэнтры сталіцы варта б дазволіць толькі пешаходам, як гэта практыкуецца ў шэрагу заходніх гарадоў.

Як адзначыў Шышко, у апошнія гады ў Мінску «ў разы вырасла» колькасць аўтамабіляў, якія забруджваюць паветра выкідамі выхлапных газаў. Паводле яго слоў, Мінтранс і іншыя ведамствы павінны шукаць магчымасці вырашэння праблемы. На сёння ў іх ліку — паступовы пераход на спажыванне біяпаліва, экалагічныя акцыі, такія, напрыклад, як «Дзень без аўтамабіля».

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алены Пенязь, на пачатак 2010 года аўтамабільны парк краіны налічваў больш як 3 млн. 433 тыс. транспартных сродкаў і павялічыўся на 4,8% да ўзроўню 2008 года.

Доля транспарту ў выкідах забруджвальных рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае 72%, а ў гарадах — да 80%. У сярэднім за дзень у атмасферу ў 2009 годзе выкідвалася з адпрацаванымі газамі каля 3.115 тон брудных рэчываў, у тым ліку ў Мінску — 537 тон.

Падзяліцца навіной: 
Анастасія Янушэўская, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выхадныя дні ў цэнтры Мінска трэба спыняць аўтамабільны рух, заявіў журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко. Паводле яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика