Мінтранс абвяшчае вайну нелегальным маршрутчыкам
21.09.2010 10:47
—
Новости Общества
|
Найбліжэйшым часам у Беларусі плануецца вырашыць праблему нелегальных маршрутных перавозак на гарадскіх і міжгародных маршрутах, паведаміў журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко. Паводле яго слоў, падрыхтавана і ўзгоднена з зацікаўленымі органамі пастанова ўрада, якой плануецца «адрэгуляваць нерэгулярныя маршрутныя рэйсы». Чакаецца, што дакумент будзе прыняты да канца верасня. Як заявіў Шышко, нелегальных вадзіцеляў у краіне «вельмі шмат». «Неабходна заканадаўча праводзіць конкурсы і выстаўляць іх на тыя маршруты, дзе яны жадаюць працаваць», — сказаў ён. Паводле слоў намесніка міністра, вадзіцелі маршрутак часта грэбуюць пытаннямі бяспекі. Адзначаюцца выпадкі, калі аўтамабілі не адказваюць тэхнічным патрабаванням, вадзіцелі парушаюць правілы дарожнага руху. Акрамя таго, нелегальныя перавозчыкі пераманьваюць пасажыраў у рэгулярных перавозчыкаў за кошт ніжэйшай цаны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбліжэйшым часам у Беларусі плануецца вырашыць праблему нелегальных маршрутных перавозак на гарадскіх і міжгародных маршрутах, паведаміў журналістам...
|
|