У Воранаўскім раёне паставілі помнік Вітаўту. 21.by

У Воранаўскім раёне паставілі помнік Вітаўту

24.09.2010 09:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23 верасня ў вёсцы Пялеса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці адкрыты помнік князю Вялікага княства Літоўскага Вітаўту.

Аўтар помніка — літоўскі скульптар Альгімантас Сакалаўскас, які стварыў разам са сваімі вучнямі каля 500 скульптур, — устанавіў статую паміж будынкамі сярэдняй школы і касцёла святога Ліна. Скульптура вышынёй больш за шэсць метраў выраблена з асаблівай пароды дуба ў тэхніцы традыцыйнай літоўскай нацыянальнай разьбы па дрэве. Скульптар паказаў князя ў вобразе рыцара з каронай, які ў левай руцэ трымае скіпетр — знак улады, а правай абапіраецца на меч.

Помнік устаноўлены пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «За грамадзянскую супольнасць» (Літва).

Як адзначыў старшыня пялескага грамадскага аб’яднання літоўцаў «Гімтыне» («Айчына») Ёнас Мацюлявічус, ў пачатку мінулага стагоддзя ў вёсцы Дубінцы, што за тры кіламетры ад Пялесы, быў узведзены помнік Вітаўту, шлях якога з Вільні ў Гродна 600 гадоў таму праходзіў цераз Дубінцы і Пялесу. Па ініцыятыве выхадца Воранаўскага раёна дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Літвы Ізідоруса Шымяленіса было вырашана адкрыць статую Вітаўту ў Пялесе, бо Дубінцы аднесеныя да неперспектыўных вёсак.

Адкрыццё помніка было прымеркавана да свята святога Ліна, прысвечанага другому папу рымскаму пасля апостала Пятра. Лін (Лінус) лічыцца пакутнікам і заступнікам людзей.

Падзяліцца навіной: 
Марат Гаравы, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 верасня ў вёсцы Пялеса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці адкрыты помнік князю Вялікага княства Літоўскага Вітаўту. Аўтар помніка — літоўскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика