Гараджане едуць “на бульбу”. 21.by

Гараджане едуць “на бульбу”

24.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладзечанцы з ахвотай ездзяць на работу ў сельскія гаспадаркі раёна. Дапамагчы і адначасова зарабіць бульбы, буракоў, морквы.

Ахвотных падпрацаваць у сельскіх гаспадарках цяпер, як ніколі, многа – у пятніцу ўсе месцы на наступны тыдзень ужо распісаныя.

Штодня, па словах начальніка аддзела арганізацыі новых працоўных месцаў і грамадскай працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Барады, ад’язджае на работы каля 250 чалавек. Прычым не толькі і не столькі беспрацоўныя. “Беспрацоўныя – гэта мізер ад агульнай колькасці. У асноўным едуць пенсіянеры і працуючыя людзі. Па пяць-сем аўтобусаў заказваем у аўтапарка”, – расказала Алена Барада ў інтэрв’ю “РГ”.

Прычыну такой актыўнасці яна бачыць у цане на бульбу – 1200 рублёў за кілаграм. Акрамя таго, свой ураджай большасць ужо выкапала – у выніку адны вызваліліся для падпрацовак, іншыя, у каго не ўрадзіла, пачалі шукаць магчымасць усё ж нарыхтаваць бульбы на зіму.

У сельскіх гаспадарках гараджанам даводзіцца выконваць розную работу – выбіраць гародніну, перабіраць, пагружаць на машыну… Разлічваюцца з імі бульбай або цыбуляй. Вось і запісваюцца пенсіянеры на любыя дні, а тыя, хто штодня ходзіць на работу, выбіраюць суботу.

Восенню ад гаспадарак у аддзел арганізацыі новых працоўных месцаў і грамадскай працы паступае шмат заявак. Цяпер дадатковыя рабочыя рукі патрэбныя ў “Забудова-Агра”, “Усход-Агра”, “Маркава-Агра”, у гаспадарках Пакуша і Закрэўскага, іншых.

Ахвотныя зарабіць бульбы рэгіструюцца ў аддзеле арганізацыі новых працоўных месцаў і грамадскай працы (так цяпер называецца цэнтр занятасці насельніцтва). Пенсіянерам і тым, хто працуе, дастаткова мець пры сабе пашпарт. Той, хто нідзе не працуе, павінен быць зарэгістраваным менавіта ў гэтай якасці. Інваліды нерабочых груп прадстаўляюць працоўныя рэкамендацыі медыка-рэабілітацыйнай камісіі – на работу ў сельскіх гаспадарках, хоць і разовую, бяруць не ўсіх.

Па словах Алены Барады, штодня ў аддзеле рэгіструюць больш за 100 новых людзей. Гэта без уліку тэлефонных званкоў: зарэгістраваныя раней могуць запісвацца “на бульбу” і па тэлефоне.

У суседнім Вілейскім раёне таксама шмат ахвотных паехаць на сельгасработы. Па словах начальніка аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяны Цітуленкі, штодня адпраўляецца каля 450 чалавек. “Напэўна, гэта крыху больш, чым летась – сельгасработы восенню традыцыйна запатрабаваныя”, – адзначыла яна.

Святлана ЦІШКО.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахвотных падпрацаваць у сельскіх гаспадарках цяпер, як ніколі, многа – у пятніцу ўсе месцы на наступны тыдзень ужо распісаныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика