Замест сына генерала Сухарэнкі ў Страсбург паехаў сын генерала Крывашэева
12.10.2010 11:06
—
Новости Общества
|
Некаторыя жартам называюць пасаду першага сакратара Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы ў Страсбургу трамплінам для генеральскіх сыноў.
Нагадаем, што не так даўно ў Страсбургу разам з саветнікам Прадстаўніцтва Беларусі пры Савеце Еўропы Андрэем Бушылам працаваў сын былога старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі Андрэй. Адносна нядаўна Андрэй Сухарэнка вярнуўся ў Мінск -- пайшоў на павышэнне. А ягонае месца заняў сын генерал-маёра Юрыя Крывашэева Дзмітрый. Генерал Юрый Васільевіч Крывашэеў зараз працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Ён узначальвае галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі. Яшчэ Крывашэеў з’яўляецца сакратаром атэстацыйнай камісіі, створанай пры кіраўніку дзяржавы, старшыня якой -- кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. У студзені 2006 года Юрый Васільевіч быў прызначаны выконваючым абавязкі дзяржсакратара Савета бяспекі. Але на гэтай пасадзе ён быў не вельмі доўга. Раней палкоўнік КДБ Юрый Крывашэеў працаваў адным з намеснікаў дзяржсакратара Савета бяспекі, узначальваў аддзел супрацоўніцтва ў галіне міжнароднай бяспекі Савета бяспекі. У свой час, прызначаючы Юрыя Крывашэева на пасаду намесніка дзяржсакратара, А.Лукашэнка заўважыў, што гэтую асобу яму рэкамендавалі людзі, якім ён асабіста давярае. Юрыя Крывашэева кіраўнік дзяржавы назваў чэсным чалавекам. Званне генерал-маёра Юрый Крывашэеў атрымаў 22 лютага 2008 года. Год таму Андрэй Сухарэнка ўхіліўся ад адказу на пытанне “Народнай Волі”, ці дапамагаў яму бацька працаўладкавацца. “Я не хацеў бы абмяркоўваць сваю біяграфію”, -- адказаў ён. І дадаў, што з бацькам ніколі не абмяркоўвае працоўныя моманты. Малады дыпламат Дзмітрый Крывашэеў не хоча, каб нехта лічыў, што сваім цяперашнім месцам працы ён абавязаны бацьку. І таму нават сваім калегам Дзмітрый Юр’евіч стараецца не казаць, што ягоны тата -- генерал пры пасадзе. А калі Крывашэеву-малодшаму задаюць гэтае пытанне ў лоб, ён просіць не засяроджваць увагу на гэтым факце. Тым не менш “Народная Воля” пацікавілася, ці дапамагае генерал будаваць кар’еру свайму сыну-дыпламату. -- Гэта плёткі, што я быццам бы дапамагаю сыну рабіць кар’еру, -- вельмі спакойна адказаў Юрый Крывашэеў. -- Зразумейце мяне правільна, я не хацеў бы даваць нейкія каментарыі на гэтую тэму. Мой сын бліскуча скончыў вышэйшую навучальную ўстанову. А я не ўвесь час на гэтай высокай пасадзе, таму навошта гаварыць пра тату, калі сын вучыцца і працуе самастойна? Давайце, калі ласка, будзем прыстойнымі і чэснымі… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя жартам называюць пасаду першага сакратара Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы ў Страсбургу трамплінам для генеральскіх сыноў. |
|