Беларусь будзе настойваць на пераглядзе дагавора па пастаўках расійскага газу
15.10.2010
—
Новости Общества
|
Аб гэтым заявіў учора журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, перадае БЕЛТА. Паводле слоў Анатоля Філонава, цана на газ для Беларусі ў наступным годзе будзе вызначацца "па формуле цаны ў залежнасці ад кошту нафты". "Гэта пытанне, магчыма, будзе разглядацца на саюзным Саўміне ў кантэксце дакументаў, якія рыхтуюцца ў газавай сферы". Беларусь настойвае на адначасовым выхадзе з Расіяй на роўнадаходныя цэны на газ. "Напрыклад, калі Расія плануе выйсці на роўнадаходнасць для "Газпрама" паставак газу на экспарт і на ўнутраны рынак да 2014 года, то прыблізна і мы да гэтага перыяду павінны падысці да такога ўзроўню цэнаў. Гэта дае магчымасць стварыць роўнае канкурэнтнае асяроддзе для нашых вытворцаў. Цяпер мы знаходзімся ў няроўных умовах — у нас цэны на энерганосьбіты значна вышэйшыя", — сказаў ён. Адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе на саюзным Саўміне абмяркоўвацца магчымасць змянення каэфіцыента, які прымяняецца да цаны на пастаўляемы газ, Анатоль Філонаў сказаў: "Я думаю, што гэта пытанне будзе абмяркоўвацца" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, перадае БЕЛТА. Паводле слоў Анатоля Філонава, цана на газ для Беларусі ў...
|
|