Водгукі трагедыі ва Украіне: узмацніць транспартны кантроль. 21.by

Водгукі трагедыі ва Украіне: узмацніць транспартны кантроль

16.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трагедыя ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны, падчас якой загінула больш за 40 чалавек, стала нагодай для правядзення экстраннай нарады ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.

На ёй прысутнічалі прадстаўнікі Транспартнай інспекцыі, Дзяржаўтаінспекцыі і УП "Белтэхаглад". Па выніках нарады Транспартнай інспекцыі і ДАІ даручана ўзмацніць кантроль тэхнічнага стану аўтатранспартных сродкаў, якія перавозяць пасажыраў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прыгарадным і міжгароднім перавозкам, у прыватнасці, фізічнаму стану і ўзроўню падрыхтоўкі вадзіцельскага саставу.

Так, з гэтай мэтай падпісаны загад па арганізацыі і правядзенні філіяламі Транспартнай інспекцыі па Мінску і ўсім абласцям сумесна з ДАІ праверак з 14 па 19 кастрычніка. У гэты час выязныя брыгады будуць таксама звяртаць увагу на спраўнасць семафораў і шлагбаўмаў на чыгуначных пераездах, рацыянальнасць і неабходнасць іх устаноўкі там, дзе яны адсутнічаюць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя ў Днепрапятроўскай вобласці Украіны, падчас якой загінула больш за 40 чалавек, стала нагодай для правядзення экстраннай нарады ў Міністэрстве транспарту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика