Мыйце рукі перад ядой!
16.10.2010
—
Новости Общества
|
Звычка мыць рукі, якая лічыцца вельмі банальнай, можа выратаваць тысячы дзіцячых жыццяў штодня. Пра гэта эксперты ААН неаднаразова заяўлялі. Штодня ад дыярэі, "хваробы брудных рук", паміраюць 5 тысяч дзяцей. Паловы смерцяў можна было пазбегнуць, калі б хворыя мылі з мылам рукі перад ядой. Асабліва высокая смяротнасць "з-за брудных рук" у Азіі і Афрыцы. Менавіта таму ААН і ЮНІСЕФ заклікалі вылучыць адзін дзень у годзе, каб звярнуць увагу на неабходнасць прызвычаіць дзяцей мыць рукі. У гэты дзень у краінах у стадыі развіцця, вялікая частка якіх размешчана ў Азіі і Афрыцы, праводзяцца акцыі і навучальныя праграмы. Пра важнасць гігіены і, у прыватнасці, мыцця рук дзецям расказваюць у школах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 2008 года, з падачы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і, у прыватнасці, Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), учора, 15 кастрычніка адзначаўся Сусветны дзень мыцця рук. |
|