Два Іваны. Іх лёсы розныя і падобныя. Аб’ядноўвае ж гэтых людзей тое, што пра іх помняць і родныя, і чужыя
16.10.2010
—
Новости Общества
|
— У вёсцы Мярковічы Лагойскага раёна знаходзіцца магіла Івана, — расказаў мінчанін Зміцер Мікалаевіч Дуброўскі. — Там ляжыць хлапчук, сям’ю якога прытулілі мясцовыя жыхары. Яны былі бежанцамі са Смаленшчыны. Жылі ў сям’і Багушэвічаў. Выконвалі ўсю работу па гаспадарцы. Ванька пасвіў жывёлу. А калі немцы спалілі суседнюю вёску Лясіны, то завіталі і ў Мярковічы. Тады Іван стаў сувязным у партызан. Ёсць дзве версіі таго, як і што адбылося з Іванам. Па сведчаннях адных, ён у 1943 годзе разам з сябрамі пайшоў па нямецкія трафеі. Другія казалі, што хлопцы пагналіся за немцам, які ўкраў у іх карову. Хацелі выратаваць жывёліну-карміцельку. І сустрэліся з немцамі, якія прынялі іх за партызан. Хлопцаў па-зверску закалолі штык-нажамі на ўскрайку лесу непадалёк ад вёскі. — Магчыма, дзесьці жывуць родныя Івана, і яны не ведаюць, дзе знаходзіцца яго магіла, — непакоіцца наш памочнік. Мы з калегамі спадзяёмся, што родныя і блізкія Івана адгукнуцца. Яшчэ пра аднаго Івана ёсць крыху больш інфармацыі. Але новыя звесткі пра яго лёс шукае пляменніца. А цяпер гэты пошук працягне праект “Помні імя сваё”. “Падчас Вялікай Айчыннай вайны два маіх дзядзькі — Іван Сямёнавіч ЦЕЛЕШ, 1925 года нараджэння, і яго брат Міхаіл Сямёнавіч (абодва з вёскі Чырвоная Ваўкавыскага раёна) былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Міхаіл працаваў у атэлье па пашыве вопраткі ў горадзе Мемель, а Іван — на хутары ў гаспадара непадалёку ад Мемеля. Праца ў яго была цяжкая. Ён даіў кароў і займаўся ўсімі гаспадарчымі справамі. У яго апухлі рукі, і ён збег ад гаспадара. Дзядзьку і шасцярых літоўцаў хавала ў гумне Вера Прасняк. Родам Вера з вёскі Станкаўцы Ваўкавыскага раёна. З ёй Іван сустракаўся да вайны. Па волі лёсу Іван і Вера ў Германіі працавалі ў суседніх гаспадарках. Вера шкадавала Івана і астатніх змучаных хлопцаў, паціху брала хлеб і іншую ежу ў гаспадара і карміла іх. Калі гаспадар убачыў, што хлеба становіцца менш, Вера загадала хлопцам пайсці з гумна. Іван не паслухаў яе і застаўся. Пазней прыехалі немцы на падводзе і забралі дзядзьку. Пра далейшы лёс Івана нам нічога невядома. Аляксандра Аляксандраўна Трафімчук, Ваўкавыск”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У вёсцы Мярковічы Лагойскага раёна знаходзіцца магіла Івана, — расказаў мінчанін Зміцер Мікалаевіч Дуброўскі. — Там ляжыць хлапчук, сям’ю якога прытулілі...
|
|