На Віцебшчыне адчынілі новыя кампутарныя клубы для невідушчых
17.10.2010 13:52
—
Новости Общества
|
У шасці гарадах Віцебскай вобласці пашырыліся магчымасці невідушчых людзей — у абласным цэнтры, Оршы, Полацку, Лепелі, Докшыцах і Шаркаўшчыне адкрыліся кампутарныя клубы для інвалідаў па зроку. Акцыя была прымеркавана да міжнароднага дня “Белага кійка”, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.
Віцебскі клуб знаходзіцца ў офісе абласной арганізацыі “БелТІЗ” на вуліцы Карла Маркса, 9а. Тут стаяць чатыры кампутары, на якіх усталяваная спецыяльная праграма для невідушчых Jaws (яна пераводзіць тэкставую інфармацыю ў гукавую), з дапамогай якой інваліды змогуць карыстацца кампутарам і Інтэрнэтам. Адзін з кампутараў мае клавіятуру са шрыфтам Брайля. Віцебскі клуб будзе працаваць штодзень, акрамя выходных, з 9.00 да 18.00. Усе паслугі бясплатныя. Чакаецца, што цягам гэтага года падобныя клубы з’явяцца і ў астатніх раёнах Віцебшчыны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шасці гарадах Віцебскай вобласці пашырыліся магчымасці невідушчых людзей — у абласным цэнтры, Оршы, Полацку, Лепелі, Докшыцах і Шаркаўшчыне адкрыліся...
|
|