Сацыяльныя расходы бюджэту ў 2011 годзе ўзрастуць на 40%
18.10.2010 12:06
—
Новости Общества
|
Сацыяльныя расходы бюджэту Беларусі ў 2011 годзе ўзрастуць на 40% у параўнанні з 2010 годам. Пра гэта заявіў 15 кастрычніка журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Максім Ермаловіч, каментуючы падпісаны закон аб бюджэце 2011 года. «Гэта беспрэцэдэнтны рост расходаў», — падкрэсліў Максім Ермаловіч. Узрастаюць сацыяльныя выплаты, пенсіі, стыпендыі, адрасная сацыяльная дапамога. Гэта звязана і з субсідзіраваннем паслуг ЖКГ, транспарту, фінансаваннем рамонту жылога фонду. У бюджэце 2011 года закладваецца значная доля расходаў на заработную плату ў бюджэтным сектары, падкрэсліў Максім Ермаловіч. У гэтым годзе прыняты асноўныя рашэнні па яе павышэнню. Ужо адбылося павелічэнне зарплаты для асобных катэгорый работнікаў бюджэтнай сферы — настаўнікаў, урачоў. З 1 лістапада 2010 года чакаецца агульнае павышэнне заработнай платы. Паводле слоў прадстаўніка Мінфіна, агульнае павышэнне зарплаты і гэтыя падыходы па павышэнню закладзены ў бюджэце 2011 года. Сярэдняя зарплата ў бюджэтным сектары Беларусі ў 2011 годзе ўзрасце на 35% у параўнанні з 2010 годам, дадаў ён.Максім Ермаловіч таксама адзначыў, што бюджэт 2011 года мае 3 асноўныя асаблівасці. Ён базіруецца на змяненнях падатковага заканадаўства, зніжэнні падатковай нагрузкі, радыкальным спрашчэнні падатковага адміністравання. У бюджэце нарастае так званы сацыяльны пакет і захоўваецца актыўная падтрымка эканомікі, стымуляванне яе інавацыйнага развіцця. Бюджэт будучага года фарміраваўся мэтанакіравана, па графіку, вызначанаму ў пачатку года. Спачатку былі распрацаваны асноўныя напрамкі Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сацыяльныя расходы бюджэту Беларусі ў 2011 годзе ўзрастуць на 40% у параўнанні з 2010 годам. Пра гэта заявіў 15 кастрычніка журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення... |
|