Адвакат Міхаіла Башуры настойвае на
18.10.2010 23:06
—
Новости Общества
|
Адвакат Тамара Сідарэнка настойвае на поўным апраўданні свайго падабароннага — актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Башуры. Аб гэтым яна заявіла 18 кастрычніка падчас судовых спрэчак у судзе Савецкага раёна Мінска. Актывіст абвінавачваецца па дзвюх частках артыкула 380 Крымінальнага кодэкса (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раніцай дзяржабвінаваўца перапрад’явіў Башуру абвінавачанне. Цяпер ён абвінавачваецца ў тым, што падрабіў даведкі для перадачы іх іншай асобе з мэтай атрымання льготнага крэдыту для будаўніцтва жылля. Раней абвінавачанне сцвярджала, што Башура сам падаваў гэтыя даведкі ў адпаведныя органы. Башура сваёй віны не прызнае. Ён сцвярджае, што даведку аб даходах складаў у адсутнасць на працы бухгалтара і дырэктара кампаніі, дзе ён працуе, і не меў ніякага намеру ў падробцы дакументаў. Як адзначыла Сідарэнка, «ні аб’ектыўна, ні суб’ектыўна» Башура не падпадае пад абвінавачанне, прадугледжанае артыкулам 380 КК. Паводле слоў адваката, у тлумачэннях да артыкула гаворыцца, што падробка робіцца з тым, каб асобе, якая падрабляе дакументы, даваліся Сідарэнка спаслалася на паказанні сведкі, спецыяліста ААТ «ААБ «Беларусбанк» Ірыны Шыцік, якая растлумачыла суду, што, нават калі б Башура паказаў нулявы даход у сваёй даведцы, крэдыт яго жонцы ўсё адно быў бы выдзелены. Акрамя таго, адзначыла адвакат, Башура завысіў свой даход у пададзенай даведцы, што было яму нявыгадна, паколькі льготны крэдыт выдаецца маламаёмным сем’ям. «Гэта значыць у выніку завышэння даходу жонка Башуры, наадварот, аказвалася пад пагрозай пазбаўлення права пастаноўкі на льготную чаргу», — заявіла адвакат. Довад наконт памылкі Башуры ў разліку сваёй зарплаты нічым не аспрэчаны, сказала Сідарэнка. А тое, што ён указаў у даведцы недакладныя звесткі на шкоду сабе, паводле меркавання адваката, можа служыць доказам адсутнасці намеру ў падробцы дакументаў. Акрамя таго, Сідарэнка ўказала суду на шэраг акалічнасцяў, якія пацвярджаюць, паводле яе меркавання, незаконнасць утрымання Башуры пад вартай да суда. Суддзя Кірыл Палулех аб’явіў у пасяджэнні перапынак да 15 гадзін 19 кастрычніка. Чакаецца, што Башура выступіць з апошнім словам, пасля чаго суд вынесе прыгавор. Пракурор папрасіў пакараць Башуру шасцю месяцамі арышту. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адвакат Тамара Сідарэнка настойвае на поўным апраўданні свайго падабароннага — актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Башуры. Аб гэтым яна...
|
|