Не зніклі без вестак, а загінулі ў палоне
19.10.2010
—
Новости Общества
|
Арганізаваная Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Брэсцкім аблвыканкамам сустрэча ўдзельнікаў міжнароднага даследчага праекта "Савецкія і нямецкія ваеннапалонныя і інтэрнаваныя" са сваякамі савецкіх ваеннапалонных, якія загінулі ў фашысцкім палоне, адбылася ў Брэсце. Падобныя сустрэчы прайшлі ў папярэднія гады ў Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі.
Дагавор паміж Камітэтам дзяржбяспекі і Аб'яднаннем "Саксонскія мемарыялы" аб сумесным вывучэнні архіўных дакументаў перыяду Другой сусветнай вайны быў падпісаны яшчэ ў 2002 годзе. З таго моманту Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам міжнароднага даследчага, падтрыманага федэральным урадам Германіі праекта па ўстанаўленні лёсу ваеннапалонных і месцаў іх пахаванняў. Беларускія даследчыкі апрацавалі звыш 24 тысяч трафейных нямецкіх картак на 14 тысяч ваеннапалонных — ураджэнцаў Беларусі. Праца над праектам працягваецца. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізаваная Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Брэсцкім аблвыканкамам сустрэча ўдзельнікаў міжнароднага даследчага праекта "Савецкія і...
|
|