АБЗАЦ
19.10.2010
—
Новости Общества
|
Тры чалавекі загінулі на чыгуначных пуцях Беларусі ў мінулыя выхадныя. Так, 16 кастрычніка на 68-м км перагона Цёмны Лес—Пагодзіна (Дрыбінскі раён) дызель-цягніком быў смяротна траўмаваны 32-гадовы жыхар Горак. У той жа дзень на 745-м км прыпыначнага пункта Трактарны загінуў 34-гадовы жыхар Белаазёрска Бярозаўскага раёна. А 17 кастрычніка на 670-м км станцыі Барысаў грузавым цягніком Орша—Мінск быў смяротна траўмаваны 35-гадовы ўраджэнец Барысава без пэўнага месца жыхарства. Два невядомыя зламыснікі напалі на сям'ю бабруйчан. Выставіўшы аконную шыбу, яны залезлі ў дом у 2 гадзіны ночы. Хаваючыся пад шапкамі з прарэхамі для вачэй і пагражаючы нажом, зламыснікі звязалі 61-гадовую жанчыну і яе мужа, скралі Br9 млн і больш за $300. Яны забралі таксама залатыя вырабы — заручальны пярсцёнак, тры пячаткі, два бранзалеты і крыжык. Вядзецца следства. Каліфарніец памёр ад удару мячом для гольфа ў галаву. Няшчасны выпадак адбыўся ў Паўднёвай Каліфорніі падчас гульні. 69-гадовы Хіросі Танга памёр ад удару мячом у галаву. Праўда, паміж ударам і смерцю мінула дзевяць дзён. Танга сам пакінуў поле, але пазней звярнуўся ў лякарню са скаргамі на болі ў галаве і шыі. Нягледзячы на намаганні лекараў, гальфіст памёр ад атрыманых траўмаў. ПОЎНЫ АБЗАЦ Брытанскі ювелір Сцюарт Х'юз, вядомы як дызайнер рознага кшталту эксклюзіўных і звышдарагіх мадэляў электронных прыстасаванняў, вырабіў самы дарагі ў свеце мабільны тэлефон коштам $8 млн. Базай для яго стаў іPhone, які выпускае кампанія Apple. Зроблены з ружовага золата тэлефон упрыгожаны 500 брыльянтамі, агульная вага якіх перавышае 100 карат. Паверх адной з кнопак будзе пастаўлены ружовы брыльянт 7,4 карата, альбо 8-каратны празрысты дыямент. Як паведамляецца, С. Х'юз зробіць 2 такія тэлефоны на замову багатых аўстралійскіх бізнэсоўцаў.У Падмаскоўі супрацоўніца Ашчадбанка памылкова выдала ў абмен на 2 тыс. долараў суму ў рублях, эквівалентную 20 тыс. долараў ЗША. Касірка звярнулася ў міліцыю з заявай пра вышук мужчыны, якому яна ў абменным пункце валюты выдала вялікую суму грошай. Было ўстаноўлена, што ўраджэнец Рэспублікі Арменія прыйшоў у абменны пункт і памяняў валюту. З-за няўважлівасці касіркі сума прычыненага ўрону склала больш за 500 тыс. рублёў. Мужчына быў затрыманы міліцыяй і дастаўлены ў АУС для разбору. Ён патлумачыў, што не меў намеру скрасці грошы, памылку касіркі выявіў нядаўна і хацеў вярнуць пераплачанае. Тым не менш заведзена крымінальная справа. Сямейная пара са штата Мічыган (ЗША) вызначылася тым, што сваіх траіх дзяцей нарадзіла 08.08.08, 09.09.09, 10.10.10. Першая дачка Чада і Барбі Сопер нарадзілася 8 жніўня 2008 года. Праз год і месяц, а менавіта 9 верасня 2009 года, на свет з'явіўся сын Камерон. А сёлета сямейства папоўнілася яшчэ адной дзяўчынкай — дачкой Кірай, якая нарадзілася 10 кастрычніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямейная пара са штата Мічыган (ЗША) вызначылася тым, што сваіх траіх дзяцей нарадзіла 08.08.08, 09.09.09, 10.10.10. Першая дачка Чада і Барбі Сопер нарадзілася 8 жніўня 2008 года....
|
|