Каля будынка дзяржаўнага цырка ўстановяць скульптурныя кампазіцыі
19.10.2010
—
Новости Общества
|
Як расказаў аўтар работ скульптар Сяргей Бандарэнка, паблізу ад каланады будынка на спецыяльных выступах два клоўны — адзін з вялізным барабанам, другі з трубой — будуць заклікаць гледачоў на прадстаўленні. Перад самым будынкам цырка з'явіцца балерына-вершніца на кані. Гэтую кампазіцыю ўсталююць на шасціметровай калоне, каб яна добра праглядалася з усіх бакоў. Бліжэй да скрыжавання з вуліцай Янкі Купалы размесціцца пірамідка з жывёл: на вялізнай чарапасе стаіць кот, а на ім — маленькі слонік. "Мне хацелася зрабіць арыгінальныя работы, якія перадаюць дух цырка, яго атмасферу, але не паўтараюць вядомыя нумары ці персанажы арэны, — расказаў С. Бандарэнка. — Таму скульптуры будуць незвычайнымі не толькі па кампазіцыі. Прыдуманыя некаторыя "разынкі": напрыклад, у жывёл вырашана зрабіць інкруставаныя вочы, каб яны выглядалі, як сапраўдныя. А на шыі ў ката з'явіцца сапраўдны званочак". Вольга ЖАРЫНА, "Мінск-Навіны". "Мінск-Навіны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказаў аўтар работ скульптар Сяргей Бандарэнка, паблізу ад каланады будынка на спецыяльных выступах два клоўны — адзін з вялізным барабанам, другі з трубой —...
|
|