Сябра Малевіча ў кампаніі аднадумцаў
19.10.2010
—
Новости Общества
|
Іх творы нагадваюць пра Беларусь, якая была прыдатным месцам для наватарства Іван Клюн, Пётра Львоў, Ніна Хлебнікава — першыя з мастакоў-авангардыстаў пачатку ХХ стагоддзя, чые творы прадстаўленыя ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках праекта "Авангард — Кнізе". Першая выстава праекта прадстаўляе 17 акварэляў і малюнкаў трох аўтараў. Культавы мастак-авангардыст Іван Клюн быў сябрам Казіміра Малевіча, які ў пэўны перыяд жыцця ў Віцебску здолеў рэалізаваць ідэі супрэматызму. Але творы самога Клюна сёння знаходзяцца ў прэстыжных калекцыях Расіі, Еўропы, Амерыкі. Каштоўнасць яго твораў асаблівая, бо ўцалела іх няшмат. А ў нас ёсць магчымасць паглядзець яго мадэрновую графіку і больш познія пейзажы і нацюрморты. Як жа не ўзгадаць падчас такой выставы паэта-наватара Уладзіміра Маякоўскага? Яго партрэт стварыла Ніна Хлебнікава, якая таксама была прыхільніцай супрэматызму — пра гэта сведчаць дзве яе працы. Неспакойны і натхняльны для творцаў час адбіваўся і на архітэктуры — пра гэта сведчыць накід Пётры Львова. Самы ранні з прадстаўленых на выставе твораў быў створаны ў 1909 годзе, а самы позні датуецца 1936-м годам. І мы б маглі іх не ўбачыць, калі б наватарскія ідэі авангардыстаў таго часу не краналі людзей настолькі, што ім хацелася гэтыя творы збіраць. Цяпер яны захоўваюцца ў прыватнай калекцыі Леаніда Закса ў Швейцарыі. Але продкі калекцыянера і знаўцы авангарду паходзілі з беларускага Палесся. Стрыечны дзед Леаніда Закса і сабраў асноўную частку гэтай калекцыі. Леанід Закс, між іншым, не толькі прадстаўляе мастацтва са сваёй калекцыі ў Беларусі, але аднойчы ўжо падараваў Беларусі 21 твор графікі. І гэта толькі першая выстава цыклу, які будзе знаёміць з творчасцю мастакоў-наватараў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ларыса ЦІМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іх творы нагадваюць пра Беларусь, якая была прыдатным месцам для наватарства Іван Клюн, Пётра Львоў, Ніна Хлебнікава — першыя з мастакоў-авангардыстаў пачатку ХХ...
|
|