Шлюб навыраст. Ці можа мнагадзетная маці зрабіць кар’еру. 21.by

Шлюб навыраст. Ці можа мнагадзетная маці зрабіць кар’еру

19.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Шлюб навыраст. 
Ці можа мнагадзетная маці зрабіць кар’еру

Некалькі гадоў таму давялося прысутнічаць на ўзнагароджанні мнагадзетных маці. Былі сярод іх дамашнія гаспадыні, працаўніцы прадпрыемстваў, калгасніцы. Калі ж па ўзнагароду на сцэну ўзнялася маладая, прыгожая і стыльна апранутая жанчына, а вядучая ўрачыстасці праінфармавала, што гэта Алена Вячаславаўна Давыдовіч, дацэнт Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, здзівіцца было чаму. Нягледзячы на пяцёра дзяцей, яна паспяхова абараніла дысертацыю, спалучае выкладчыцкую дзейнасць з роляй маці і гаспадыні. Прывёў гэты прыклад дзеля таго, каб папярэдзіць довад скептыкаў, што немагчыма мнагадзетнай жанчыне зрабіць кар’еру, самарэалізавацца. Усё, як бачым, залежыць ад чалавека, ад мэты і стараннасці ў яе дасягненні. Зараз нярэдка чуецца, асабліва з вуснаў маладых, што, маўляў, рана заводзіць дзяцей, трэба пажыць “для сябе”. Такая “філасофія” часцей за ўсё прыводзіць да таго, што потым аказваецца рабіць гэта позна. Ці па медыцынскіх, ці па якіх іншых прычынах.

Ды і дазволена спытацца: а для каго дзяцей нараджаюць, калі не для сябе? Горацкі раён дэмаграфічнай сітуацыяй ад іншых не адрозніваецца. Хаця, здавалася б, у студэнцкім райцэнтры, да якога можна аднесці Горкі, усё павінна быць наадварот. І галоўны спецыяліст тутэйшага аддзела загс Ірына Архіпцава сцвярджае, што даводзіцца рэгістраваць нямала студэнцкіх шлюбаў. Праўда, пасля атрымання дыпломаў сямейныя спецыялісты раз’язджаюцца па размеркаванні, і, мажліва, потым ужо ў іх нараджаюцца дзеці. Ірына Віктараўна назвала і яшчэ адну тэндэнцыю: больш жанчын, якія становяцца маці пасля трыццаці гадоў. Але, зноў жа, у такіх сем’ях не бывае больш за двое дзяцей. Таму і дэмаграфічная праблема не страчвае вастрыні. Нягледзячы на тое, што існуе тэндэнцыя ўступаць у шлюб у больш сталым узросце, недзе пасля дваццаці пяці гадоў, колькасць скасаваных шлюбаў застаецца значнай, хаця крыху і змяншаецца. Прычыны распаду сем’яў розныя. Аднак мнагадзетнасць, як правіла, паказчык трывалых сямейных адносін. Тлумачацца гэтыя абставіны проста: у мужа і жонкі агульныя клопаты, агульныя мэты і жыццёвыя інтарэсы. Яны таксама жывуць “для сябе”. Толькі з поглядам на перспектыву, якую бачаць не ў дасягненні асабістых матэрыяльных даброт, а ў нечым больш каштоўным: у выкананні чалавечых, бацькоўскіх функцый перад грамадствам, перад дзяржавай.

Горацкі раён .

Магілёўшчына — адзін з тых рэгіёнаў, які найбольш пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай. Калі ў той час загінуў кожны чацвёрты беларус, то Прыдняпроўскі край згубіў кожнага трэцяга свайго жыхара. Бадай, ён адзіны ў рэспубліцы не аднавіў даваенную колькасць насельніцтва. Адчувальны ўдар па дэмаграфічным становішчы нанесла і чарнобыльская аварыя. У выніку яе пяць раёнаў вобласці трапілі ў зону жорсткага радыяцыйнага кантролю. Гэта значыць, што многія іх жыхары былі адселены з небяспечных для пражывання паселішчаў. Такім чынам, насельніцтва рэгіёна скарацілася. Зараз на Магілёўшчыне пражывае 1 мільён 91 тысяча чалавек. Пераважае гарадское насельніцтва — больш за 800 тысяч. Эканамічна актыўным лічыцца больш за паўмільёна. Нягледзячы на тое, што колькасць народжаных не перакрывае пакуль што натуральны адсеў, пэўныя станоўчыя тэндэнцыі ўсё ж праяўляюцца. Амаль 176 тысяч жыхароў вобласці яшчэ рыхтуюцца да самастойнага жыцця, бо знаходзяцца ва ўзросце да 15 гадоў. Радуе ўзрастаючая колькасць шлюбаў і змяншэнне (у разы) іх скасаванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі гадоў таму давялося прысутнічаць на ўзнагароджанні мнагадзетных маці. Былі сярод іх дамашнія гаспадыні, працаўніцы прадпрыемстваў, калгасніцы. Калі ж па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика