Неабыякавасць — асноўная рыса дзейнасці грамадскіх прыёмных “Белай Русі” ў Магілёве
19.10.2010
—
Новости Общества
|
— Мажліва, не заўсёды па адрасу звяртаюцца магіляўчане да нас, — заўважае гаспадыня грамадскай прыёмнай Магілёўскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Рыта Мікалаеўна Шульгоўская, — але мы нікому не адмаўляем у дапамозе. Калі чалавек просіць дапамогі, значыць, яна яму сапраўды патрэбна. І ставіцца да патрэб людскіх абыякава ніяк нельга. Рыта Мікалаеўна ведае, што гаворыць. За яе плячамі вялікі вопыт работы з людзьмі ў розных установах і ў розныя гады. — Зразумела, прыём вядуць у нас згодна з графікам і кіраўнікі гарадскіх устаноў, юрысты, работнікі мэрыі, — працягвае Шульгоўская. — Здараецца, ім ставяць зусім не “профільныя” пытанні. У такіх выпадках даводзіцца звяртацца да спецыялістаў. Дзякуй ім за тое, што слушна ставяцца да нашых просьбаў. Сапраўды, ці заўжды ў нас прымаюць да ўвагі звароты грамадскіх арганізацый? І адно тое, што не ігнаруюць “Белую Русь”, сведчыць аб яе аўтарытэце, які заваяваны ў кароткі тэрмін. Дарэчы, пра гэта сведчыць і колькасць зваротаў у гарадскую грамадскую прыёмную. З пачатку года сюды са сваімі праблемамі, незразумелымі пытаннямі прыйшло ці патэлефанавала амаль паўсотні чалавек. Найбольшы галаўны боль — камунальная сфера. Часам ствараецца ўражанне, што асабліва “глухая” яна да людзей пажылога ўзросту, пенсіянераў. У некага доўгі час працякае столь, іншыя кватэры ў дождж залівае праз стыкі панэляў. Былі скаргі на неўпарадкаванасць дваровых тэрыторый, дрэннае вулічнае электраасвятленне і г.д. — Пакуль што даводзіцца займацца і такімі людскімі патрэбамі, — зазначае Рыта Шульгоўская. — Але ўжо адчуваецца, што да гараджан прыходзіць разуменне таго, што наша арганізацыя можа ўздзейнічаць на вырашэнне значна больш маштабных грамадскіх праблем, узяць пад кантроль і ўзначаліць сацыяльныя ініцыятывы, якія будуць уплываць на якасць нашага жыцця. Сцвярджаю гэта на падставе таго, што з’явіліся прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, па пашырэнні правоў органаў самакіравання. Думаецца, такія і падобныя ініцыятывы пашырацца. ...Прагучаў чарговы тэлефонны званок, перапыніў гутарку. Гаспадыня прыёмнай занялася чарговай жыццёвай праблемай, з якой магіляўчанін даверліва звярнуўся ў “Белую Русь”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мажліва, не заўсёды па адрасу звяртаюцца магіляўчане да нас, — заўважае гаспадыня грамадскай прыёмнай Магілёўскай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Рыта...
|
|